Тур 7. Старт — Астравец — 1:1

Гэтую сустрэчу мы павінны былі выгуляць. Зноў наша дружына паказала сябе актыўнай, была ў пошуку брамы, магчымасьцяў. Глеб Жалезьнікаў цудоўна працягнуў шпурляк да самай карнай, дзе яго ўсё ж «затапталі». Справядлівы 11-мэтровы. Загнаў Расолька, які робіцца штатным выканаўцам такіх боцаў, і ў гульні гуляе важную ролю. Таксама вызначальная роля часта дастаецца Тамэла, з посьпехам ці безь яго, ён спрабуе ўплываць на гульню, не здавольваючыся роляю звычайнага вінціка.


Ну і эмоцыі ад Тамэлы гэта ого-го! Яны часта пераліваюць цераз край, гэта мінус. Але неймаверна запальваюць каманду і вядуць да лепшых дасягненьняў, гэта адзначначна і гэта плюс. Вось і ў паядынку з «Астраўцом» — спачатку Расолька зарабіў ужо звыклую для сябе жоўтую картку, і, калі не памыляемся, прапусьціць наступны матч. А Тамэла падыйшоў да суперніка і пачаў узьдзейнічаць на яго, маўляў, падымайся-не валяйся давай. А ў канцы сустрэчы паказваў «сьлёзкі» ў бок гульца «Астраўца» за ягонае апэляваньне да судзьдзі.


Шкада, што на 80-й хвіліне мы прапусьцілі гол. На 87-й Мельнік меў шыкоўны эпізод, але спудлаваў з далёкага боцу. Ай! Яшчэ за гульню ў стартаўцаў было некалькі магчымасьцяў біць са штрафных, але, на жаль, гэтыя стрэлы ня несьлі тае небясьпекі, якую павінны. Тым ня менш, гэта сьведчыць, што каманда ўмее весьці гульню і зарабляць такія моманты, што таксама мае істотнае значэньне.


Адным словам, зноў не дацягнулі, але зноў хочацца сказаць камандзе Кітаёва «брава!» за стараннасьць. За гэтую дружыны ня сорамна, за гэтую дружыну адчуваеш гонар. Толькі трэба навучыцца браць сваё.


СТАРТ: Ігнатовіч, Тамэла, Іршаў, Чарнадараў, Ціхаміраў (Сушкоў, 68), Расолька (к), Воўчанка, Пунінскі, Жалезьнікаў (Кучараў, 87), Мельнік, Кармішын (Антонаў, 83).


Здымкі з гульні




Коментарі

Популярні дописи з цього блогу

«Моўны інспэктар» Ігар Случак: «Калі беларуская мова зьяўляецца ў нейкай галіне, у 8 з 10 выпадкаў яна адтуль ужо не зьнікае»

55 гадоў удзелу ў першынстве СССР!

Браты Алешчанкі