Першынство Беларусі. І ліга. Тур 8. Шахтар-ІІ (Салігорск) — Старт (Ворша). Прадмова

ПЕРАД ГУЛЬНЁЙ

Восем тураў — якраз тая дыстанцыя, пасьля якой можна гаварыць, за што змагаецца каманда, наколькі высокі ейны палёт. Пакуль у другой дружыны «кратоў» мала што атрымліваецца — толькі 4 пункты і перадапошняе месца. Ніжэй толькі пакараны на пункты «Энэргетык-БДУ». Зрэшты, сумнае становішча і ў галоўнай каманды шахтароў — колішні чэмпіён і пастаянны прадстаўнік Беларусі ў эўракубках мае ня толькі -16 пунктаў, але і адну перамогу ў 9 гульнях. Што да аршанцаў, дык наша каманда ў траўні раскрылася, пачала паказваць яскравы ножны шпурляк, прайшла далей у Кубку, і толькі пунктаў пакуль недахоп. Якраз у Салігорску, а дакладней зусім ня так, а ў Петрыкаве на поўдні краіны, дзе пройдзе матч, Мальцы мусяць браць тры пункты.



Кудмень нашага клюбу вожык і фотаздымак беларускай каманды віленскіх гімназістаў

ІМГНЕНЬНЕ ГІСТОРЫІ

50 гадоў таму (1974) стартаўцы 25 траўня таксама гулялі ў гасьцях, у Менску, і тады перамаглі тамтэйшы «Трактар» 2:1. Галы праводзілі Аркадзь Сусман і Анатоль Ярмошын.


ЯК БЫЛО?

Стартаўцы ніколі з «Шахтаром-ІІ» не сустракаліся. Можна было б палічыць у статыстыку супрацьстаяньне з «Шахтаром», афіцыйна прыпісаным да Петрыкава, але мы ня станем выводзіць дублі з другіх каманд і наадварот.


ШТО? ДЗЕ? КАЛІ?

Паядынак адбудзецца ў Петрыкаве на ФАК «Прыпяць» у суботу, 25 траўня. Пачатак сустрэчы а 16:00.

Коментарі

Популярні дописи з цього блогу

«Моўны інспэктар» Ігар Случак: «Калі беларуская мова зьяўляецца ў нейкай галіне, у 8 з 10 выпадкаў яна адтуль ужо не зьнікае»

55 гадоў удзелу ў першынстве СССР!

Браты Алешчанкі