І ліга. Тур 9. Старт (Ворша) — БАТЭ-ІІ (Барысаў). Прадмова
ПЕРАД ГУЛЬНЁЙ
У барысаўскіх дублёраў 17 пунктаў, а ў «Старту» толькі 7. Відавочна, што выхаванцы адной з найлепшых школаў ножнага шпурляку краіны, адабраныя з усёй краіны, выглядаюць салідна і будуць фаварытамі сустрэчы.
ІМГНЕНЬНЕ ГІСТОРЫІ
1 чэрвеня аршанцы ўжо гулялі з барысаўскім клюбам. Тады гэта быў 1958 год, каманды выступалі як зборныя местаў. Барысаў перамог Воршу 4:0. Пра той матч вядома, што гульня адбылася на барысаўскім полі вельмі дрэннай якасьці, а барысаўчане, нягледзячы на гульнявую перавагу, адзначыліся яшчэ і грубасьцю.
ЯК БЫЛО?
З другой камандай БАТЭ аршанцы ніколі не сустракаліся.
ШТО? ДЗЕ? КАЛІ?
Паядынак адбудзецца на Мескім стадыёне Воршы 1 чэрвеня. Пачатак, а 14:00.
Коментарі
Дописати коментар