Старт (Ворша) — Паперпрам (Гомель) — 1:0
Атрымліваем перамогу дзякуючы голу Дзьмітрыя Тамэлы на 45+1 хвіліне з карнага боцу. Гульня, асабліва ў другой палове, была сумнай. Зусім незразумела, чым на полі займаўся Дзьмітры Ціхаміраў. Нападнік не чапляўся за шпурляк, ня мог прыняць пас, не дапамагаў абароне нармальна, не рабіў нічога карыснага. Тамэла біўся як леў, нягледзячы на пашкоджаньні абедзьвюх ног. Баец! У нейкай ступені аршанцам пашчасьціла, бо "Паперпрам" нарошчваў атакі ў канцы паядынку. Але тры пункты ёсьць трыма пунктамі. Ура!
На гульню дружына выйшла з чорнымі павязкамі ў памяць Аляксея Шубянка, перад стартавым сьвістком была хвіліна маўчаньня.
На трэнэрскім мастку адсутнічаў Мікалай Кітаёў, дзеяньнямі каманды кіраваў Антуан Маёраў. Глеб Жалезьнікаў, які на тыдні ўзяў шлюб, зноў застаўся ў запасе.
Ну а вымпэл, каб уручаць супернікам, так і не знайшлі... У безыменнай каманды з Гомлю, у якой амаль няма гісторыі, вымпэл для абмену з калектывам супернікаў ёсьць, а ў "Старту", гісторыя якога налічвае 73 гады, няма. Што тут дадасі....
СТАРТ: Ігнатовіч, Чарнадараў, Ціхаміраў, Тамэла (к) (Цюніс, 90+4), Кучараў (Сабліраў, 90+2), Антонаў, Воўчанка, Пунінскі, Гонжураў, Мельнік, Сушкоў.
Коментарі
Дописати коментар