Публікації

Показано дописи з вересень, 2024

Старт (Ворша) — Шахтар-ІІ (Салігорск). Прадмова

Зображення
ПЕРАД ГУЛЬНЁЙ Гарнякі маюць 22 пункты, што на 11 менш за «Старт». У суперніка 12-я пазыцыя, у аршанцаў 9-я. У папярэднім туры салігорцы прагулялі дома 2:4 «Лідзе». ІМГНЕНЬНЕ ГІСТОРЫІ 15 гадоў таму (2009) аршанцы ў ІІ лізе саступілі ў Менску «Зорцы-БДУ» 0:2. 10 гадоў таму (2014) стартаўцы, саступаючы 0:3, вырвалі нічыю ў паядынку першага этапу ІІ лігі ў Жлобіне. Галы правялі Сяргей Анкіновіч-2 і Мікіта Харко. Прычым заключны гол аршанцы загналі на апошніх сэкундах гульні. Ува многім тая нічыя 3:3 дапамагла аршанцам выйсьці ў І лігу. ЯК БЫЛО? Стартаўцы ніколі да гэтага году з «Шахтаром-ІІ» не сустракаліся. Можна было б палічыць у статыстыку супрацьстаяньне з «Шахтаром», афіцыйна прыпісаным да Петрыкава, але мы ня станем выводзіць дублі з другіх каманд і наадварот. Падрахунак супрацьстаяньня з другой камандай салігорскага «Шахтара»: 1 паядынак, +0=1-1, 0-0 2024 Шахтар-ІІ — Старт — 0:0 ШТО? ДЗЕ? КАЛІ? Сустрэча заплянаваная на пятніцу, 20-га верасьня. Пачатак а 17-й гадзіне на мескім стадыё

Астравец — Старт (Ворша) — 0:5

Зображення
Вельмі нечакана, але аршанцы ня толькі прывезьлі з Астраўца ўсе пункты, але і разьбілі дружыну гаспадароў зь непрыстойным лікам! Гэта першая перамога аршанцаў над астраўчанамі, і адразу з такім вынікам! Варта абавязкова адзна моцна крытыкаванага апошнім часам, у тым ліку намі, Ціхамірава. У гэтай сустрэчы Дзьмітры быў, напэўна, найлепшым гульцом дружыны. Хоць пры гэтым сам ня вызначыўся, але актыўнымі і прадуктыўнымі дзеяньнямі вёў каманду да некалькіх галоў. Як звычайна, шмат карысьці прынесьлі Чарнадараў і Тамэла. Галы: Гонжураў (26), Чарнадараў (45), Жэстараў (52), Шэпелеў (68), Тамэла (86). СТАРТ: Ігнатовіч (Краўчанка, 80), Іршаў (Смольнікаў, 80), Чарнадараў, Жэстараў (Вераб'ёў, 71), Ціхаміраў (Сабліраў, 80), Расолька (к) (Жалезьнікаў, 66), Тамэла, Воўчанка, Гонжураў, Мельнік, Шэпелеў. Фотарэпартаж Пасьля гульні стала вядома, што Воршу пакінулі Павал Кляньнё і Павал Сушкоў. Яны зусім нядаўна пачалі выступаць у складзе стартаўцаў, а ўжо выйшлі з калектыву.

Тур 24. Астравец — Старт. Прадмова

Зображення
ПЕРАД ГУЛЬНЁЙ І «Астравец», і «Старт» вядуць спакойнае жыцьцё серадняка, калі каманда ўжо, як той казаў, і не туды, і не сюды. Адылі, астраўчане будуць пастабільней за аршанцаў, і маюць на 6 пунктаў болей. У папярэднім туры «Астравец» забраў усе 3 пункты ў Лідзе. На вуліцах Астраўца. Фота @sacral.by ІМГНЕНЬНЕ ГІСТОРЫІ На 15 верасьня юбілейных датаў нейкіх гульняў у гісторыі «Старту» не выпадае, таму проста прапануем прачытаць наш матэрыял пра 50-годзьдзе паездкі стартаўцаў ва Ўсходнюю Нямеччыну . ЯК БЫЛО? Гісторыя сустрэчаў «Старту» з «Астраўцом» досыць кароткая. Блакітна-чорным яшчэ не ўдавалася перамагчы гэтага суперніка. Падрахунак супрацьстаяньня «Старт» — «Астравец»: 4 сустрэчы, +0=2-3, 6-11 2022 Старт — Астравец — 1:3 2022 Астравец — Старт — 2:0 2023 Старт — Астравец — 0:1 2023 Астравец — Старт — 4:4 2024 Старт — Астравец — 1:1 ШТО? ДЗЕ? КАЛІ? Сустрэча адбудзецца 15 верасьня ў Астраўцы і пачнецца, а 16:30. Усе астатнія каманды свае паядынкі ў туры ўжо правядуць.

Тур 23. Старт — Маладэчна — 0:1

Зображення
Аршанцы сустрэліся з камандай, што ачольвае табліцу. Было цяжка, вядома, і супернік валодаў перавагай большасьць гульнявога часу. Але пэўныя моманты ўзьнікалі ў нас, і каманда прадэманстравала баявы характар, адпаведны статусу паядынку настрой. Адзіны гол быў прапушчаны на 15-й хвіліне. Толькі вось раньняя замена Жалезьнікава на Ціхамірава зноў сябе не апраўдала — нападнік у апошніх гульнях бегае па полі ценем, і карысьці ад ягоных дзеяньняў амаль ніякай. У атацы, безумоўна, мае быць больш вастрыні, калі ё разьлік забраць пункты ў праціўніка. Зноў абвастралі сытуацыю Тамэла і Чарнадараў. Шкада, але ніводнага голу з гэтага так і не атрымалася. СТАРТ: Ігнатовіч, Чарнадараў, Жэстараў, Расолька (к) (Смольнікаў, 79), Тамэла, Антонаў, Воўчанка, Пунінскі (Кучараў, 83), Жалезьнікаў (Ціхаміраў, 62), Гонжураў, Шэпелеў. Фотарэпартаж Відэа з гульні

Браты Алешчанкі

Зображення
Напярэдадні было 40 гадоў Юрыю Алешчанку. Вакол двух братоў нейкі час таму кружлялі непрыемныя чуткі, але мы не абазнаныя ў абставінах, таму калі нашы чытачы ведаюць пра сытуацыю лепей — просім ліставаць на orshafans@gmail.com . А пакуль узгадаем брата Юрыя — Віталя, які быў больш скандальным, упартым і таленавітым. Выхаванец віцебскай школы «Дзьвіна» пасьпяхова гуляў і ў малы ножны шпурляк, але стаў зоркай у вялікім. У адрозьненьне ад брата Юры, ён у Воршы завяршаў кар’еру, а не прыехаў да нас на яе пачатку. Здабыў Кубак Беларусі-98 зь віцебскім «Лякаматывам-96». Ледзь не паехаў у Ізраіль на сакавіты кантракт з «Макабі» (Хайфа) з заробкам у 15 тысяч даляраў на месяц. Але падвяла прага багемнага жыцьця — паход у клюб «Брыгантына» скончыўся сваркай і нажом у сьпіну. Ізраільскі варыянт сарваўся. Але аднаўленьне было хуткім — ужо на наступны год Алешчанка-старэйшы загнаў больш за дзясятак галоў за «Гомель». Цікава, што праз выпадак з Алешчанкам не паляцеў назад у Хайфу ягоны віцебскі сяб

Старт (Ворша) — Маладэчна. Прадмова

Зображення
ПЕРАД СУСТРЭЧАЙ Маладачанская каманда займае першае месца, мае 53 пункты і на поўным кроку мкне ў Вышнюю лігу. Адрыў «зялёна-белых» ад другога месца складае ўжо 5 пунктаў. Сэрыя без паразаў дасягнула ўжо 13 паядынкаў, а прапускае «Маладэчна» меней за ўсіх у лізе — толькі 16 галоў у 22 сустрэчах. І параза за ўвесь сэзон у першынстве ў дружыны толькі адна. У першым коле аршанцы саступілі супернікам у гасьцях 0:2 і ўпершыню за 9 гульняў ня здолелі агадаць гол у браму супернікаў. У стартаўцаў усё нашмат больш сьціпла, толькі 10-ы радок становішча і 30 пунктаў, што на 23 меней за гасьцей.                                           Смачнай плескавіцы і заўзіманьня за "Старт"! ІМГНЕНЬНЕ ГІСТОРЫІ 8 верасьня — Дзень беларускай вайсковай славы. У гэты дзень прынята віншаваць усіх землякоў-беларусаў зь вялікай перамогай нашых продкаў, якая здабытая на Крапівенскім полі ў 1514-м. А што зь юбілеямі памятных гульняў «Старту», якія прыпадаюць на гэтую нядзелю? Тут радаснага мала. 45 гадоў та

50-годзьдзе сустрэчы з усходнімі немцамі

Зображення
1 верасьня 50 гадоў таму (1974) ў Воршы адбыўся міжнародны таварыскі паядынак «Старту» з моладзевай камандай акругі Франкфурт-на-Одэры (НДР). Савецкія гульцы прымалі гасьцей зь «сяброўскай» сацыялістычнай Нямеччыны на стадыёне «Лякаматыў». Захавалася сумеснае фота дружынаў. Тады яшчэ існавала цудоўная, на нашу думку, традыцыя, калі шпурлякісты абменьваліся ня толькі вымпэламі, але й кветкамі. Лік у той памятнай сустрэчы адкрыў Аляксандар Шалатонін, якому са свабоднага аддаў перадачу Леанід Скараходаў. У другой палове двойчы шпурляк у сетку загнаў Анатоль Ярмошын, абодва разы вырашальны пас даваў Аркадзь Сусман. Толькі ў самым канцы паядынку немцам удалося адгуляць адзін коч. «Старт» перамог 3:1. Празь некалькі тыдняў, пасьля пільных праверак савецкага КГБ, з паездкай у адказ у НДР адправіўся ўжо наш «Старт». Але гэта зусім іншая гісторыя.