Старт (Ворша) — Маладэчна. Прадмова

ПЕРАД СУСТРЭЧАЙ

Маладачанская каманда займае першае месца, мае 53 пункты і на поўным кроку мкне ў Вышнюю лігу. Адрыў «зялёна-белых» ад другога месца складае ўжо 5 пунктаў. Сэрыя без паразаў дасягнула ўжо 13 паядынкаў, а прапускае «Маладэчна» меней за ўсіх у лізе — толькі 16 галоў у 22 сустрэчах. І параза за ўвесь сэзон у першынстве ў дружыны толькі адна. У першым коле аршанцы саступілі супернікам у гасьцях 0:2 і ўпершыню за 9 гульняў ня здолелі агадаць гол у браму супернікаў. У стартаўцаў усё нашмат больш сьціпла, толькі 10-ы радок становішча і 30 пунктаў, што на 23 меней за гасьцей.


                                          Смачнай плескавіцы і заўзіманьня за "Старт"!


ІМГНЕНЬНЕ ГІСТОРЫІ

8 верасьня — Дзень беларускай вайсковай славы. У гэты дзень прынята віншаваць усіх землякоў-беларусаў зь вялікай перамогай нашых продкаў, якая здабытая на Крапівенскім полі ў 1514-м. А што зь юбілеямі памятных гульняў «Старту», якія прыпадаюць на гэтую нядзелю? Тут радаснага мала. 45 гадоў таму (1979) аршанцы на сваім полі саступілі жодзінскаму «Тарпэда» 0:3.


50 гадоў таму (1974) блакітна-чорныя сустракаліся з камандай з Маладэчны, якая тады называлася «Сэленай». У той сустрэчы на сваім полі аршанцы прагулялі 1:2, адзіны гол на 30-й хвіліне агадаў Анатоль Ярмошын.


ЯК БЫЛО?

У апісаньні сустрэч мінулага пакідаем назву маладачанскага клюбу той, якая была на момант матчу, у аршанцаў паўсюль пішам гістарычную назву «Старт». Падрахунак супрацьстаяньня «Старту» з «Маладэчнам»: 52 сустрэчы, +15=13-24, 77-85

1952 Старт — Дынама — 1:3

1952 Старт — Дынама — 1:2

1957 Старт — Маладэчна — 3:1

1957 Маладэчна — Ворша — 1:3

1959 Старт — Фабрыка гармонікаў — 7:2

1960 Станкабудаўнік — Старт — 2:3

1960 Старт — Станкабудаўнік — 0:4

1974 Старт — Сэлена — 1:2

1974 Сэлена — Старт — 2:1

1975 Сэлена — Старт — 0:0

1975 Старт — Сэлена — 1:0

1977 Старт — Сэлена — 1:1

1977 Сэлена — Старт — 3:0

1978 Старт — Сэлена — 2:1

1978 Сэлена — Старт — 3:1

1981 Старт — Мэталіст — 2:3

1981 Мэталіст — Старт — 1:1

1982 Мэталіст — Старт — 0:0

1982 Старт — Мэталіст — 6:2

1983 Старт — Праца — 3:1

1983 Праца — Старт — 1:0

1984 Праца — Старт — 2:0

1984 Старт — Праца — 4:2

1985 Старт — Праца — 2:0

1985 Праца — Старт — 0:0

1992/93 Старт — Электрамодуль — 3:0

1992/93 Электрамодуль — Старт — 0:0

1993/94 Электрамодуль — Старт — 1:1

1993/94 Старт — Электрамодуль — 0:0

2000 Маладэчна — Старт — 1:1

2000 Старт — Маладэчна — 0:2

2006 Маладэчна — Старт — 2:0

2006 Старт — Маладэчна — 1:1

2007 Маладэчна — Старт — 2:1

2007 Старт — Маладэчна — 5:1

2008 Маладэчна — Старт — 1:1

2008 Старт — Маладэчна — 0:2

2009 Старт — Маладэчна — 1:2

2009 Маладэчна — Старт — 4:0

2010 Старт — Маладэчна — 0:1

2010 Маладэчна — Старт — 7:3

2011 Забудова — Старт — 0:0

2011 Старт — Забудова — 1:2

2012 Маладэчна — Старт — 4:1

2012 Старт — Маладэчна — 2:2

2013 Маладэчна — Старт — 1:5

2013 Старт — Маладэчна — 2:1

2022 Маладэчна — Старт — 2:1

2022 Старт — Маладэчна — 1:2

2023 Маладэчна — Старт — 1:3

2023 Старт — Маладэчна — 1:2

2024 Маладэчна — Старт — 2:0


ШТО? ДЗЕ? КАЛІ?

Сустрэча адбудзецца ў нядзелю, 8 верасьня ў Воршы, пачатак, а 15-й гадзіне.

Коментарі

Популярні дописи з цього блогу

Два «К», якія паспрыялі. Карнееў і Каберскі

Памёр Аляксей Шубянок

Тур 2. Хваля — Старт — 3:0