Старт (Ворша) — Шахтар-ІІ (Салігорск) — 3:2

У 25-м туры аршанцы прынялі другую каманду салігорскага «Шахтару», якую ня здолелі перагуляць у першым коле. Ужо на 5-й хвіліне Арцём Гонжураў зь перадачы Аляксея Чарнадарава «пад удар» працяў сетку за сьпінай брамніка гасьцей — 1:0.


Зноў цудоўны паядынак правёў Дзьмітры Ціхаміраў. У другой палове ён мог загнаць разы чатыры, але і двух ягоных галоў хапіла для перамогі. Спачатку Дзьмітры агадаў на 54-й пасьля перадачы Мельніка з правага краю. Другі гол таксама быў загнаны галавой, на гэты раз Ціхаміраў пратараніў абарону гарнякоў на 77-й хвіліне.


У канцы сустрэчы аршанцы расслабіліся і двойчы абы-як згулялі ў паветры на падачы кутніх боцаў. «Шахтар-ІІ» скарыстаўся гэтым і скараціў адставаньне да мінімуму. Але часу ўжо не было. Перамога «мальцаў» 3:2! Каманда паднялася на 7-е месца.


СТАРТ: Ігнатовіч (Краўчанка, 84), Іршаў, Чарнадараў, Жэстараў (Жалезьнікаў, 74), Ціхаміраў (Кучараў, 84), Расолька (к), Тамэла, Пунінскі (Антонаў, 64), Гонжураў (Вераб’ёў, 84), Мельнік, Шэпелеў.


Фотарэпартаж







Commenti

Post popolari in questo blog

Кніга „На ‚Старт’ і ў ‚Тэмпе’! Ножны шпурляк на Аршаншчыне“! Дзе купіць?

Аршанскі стадыён на аэраздымках часоў ІІ усясьветнай вайны

Грошы і Ворша. Архівы пра грошы ў аршанскім ножным шпурляку