Тур 24. Астравец — Старт. Прадмова

ПЕРАД ГУЛЬНЁЙ

І «Астравец», і «Старт» вядуць спакойнае жыцьцё серадняка, калі каманда ўжо, як той казаў, і не туды, і не сюды. Адылі, астраўчане будуць пастабільней за аршанцаў, і маюць на 6 пунктаў болей. У папярэднім туры «Астравец» забраў усе 3 пункты ў Лідзе.


На вуліцах Астраўца. Фота @sacral.by

ІМГНЕНЬНЕ ГІСТОРЫІ

На 15 верасьня юбілейных датаў нейкіх гульняў у гісторыі «Старту» не выпадае, таму проста прапануем прачытаць наш матэрыял пра 50-годзьдзе паездкі стартаўцаў ва Ўсходнюю Нямеччыну.


ЯК БЫЛО?

Гісторыя сустрэчаў «Старту» з «Астраўцом» досыць кароткая. Блакітна-чорным яшчэ не ўдавалася перамагчы гэтага суперніка. Падрахунак супрацьстаяньня «Старт» — «Астравец»: 4 сустрэчы, +0=2-3, 6-11

2022 Старт — Астравец — 1:3

2022 Астравец — Старт — 2:0

2023 Старт — Астравец — 0:1

2023 Астравец — Старт — 4:4

2024 Старт — Астравец — 1:1


ШТО? ДЗЕ? КАЛІ?

Сустрэча адбудзецца 15 верасьня ў Астраўцы і пачнецца, а 16:30. Усе астатнія каманды свае паядынкі ў туры ўжо правядуць.

Коментарі

Популярні дописи з цього блогу

90 гадоў таму. Аршанскія футбалісты ў матчы адкрыцьця менскага стадыёну «Дынама»

Аркадзю Сусману — 75!

Памёр Аляксей Шубянок