50-годзьдзе сустрэчы з усходнімі немцамі

1 верасьня 50 гадоў таму (1974) ў Воршы адбыўся міжнародны таварыскі паядынак «Старту» з моладзевай камандай акругі Франкфурт-на-Одэры (НДР). Савецкія гульцы прымалі гасьцей зь «сяброўскай» сацыялістычнай Нямеччыны на стадыёне «Лякаматыў». Захавалася сумеснае фота дружынаў. Тады яшчэ існавала цудоўная, на нашу думку, традыцыя, калі шпурлякісты абменьваліся ня толькі вымпэламі, але й кветкамі.


Лік у той памятнай сустрэчы адкрыў Аляксандар Шалатонін, якому са свабоднага аддаў перадачу Леанід Скараходаў. У другой палове двойчы шпурляк у сетку загнаў Анатоль Ярмошын, абодва разы вырашальны пас даваў Аркадзь Сусман. Толькі ў самым канцы паядынку немцам удалося адгуляць адзін коч. «Старт» перамог 3:1.


Празь некалькі тыдняў, пасьля пільных праверак савецкага КГБ, з паездкай у адказ у НДР адправіўся ўжо наш «Старт». Але гэта зусім іншая гісторыя.

Коментарі

Популярні дописи з цього блогу

Два «К», якія паспрыялі. Карнееў і Каберскі

Памёр Аляксей Шубянок

Тур 2. Хваля — Старт — 3:0