Астравец — Старт (Ворша) — 0:5

Вельмі нечакана, але аршанцы ня толькі прывезьлі з Астраўца ўсе пункты, але і разьбілі дружыну гаспадароў зь непрыстойным лікам! Гэта першая перамога аршанцаў над астраўчанамі, і адразу з такім вынікам!


Варта абавязкова адзна моцна крытыкаванага апошнім часам, у тым ліку намі, Ціхамірава. У гэтай сустрэчы Дзьмітры быў, напэўна, найлепшым гульцом дружыны. Хоць пры гэтым сам ня вызначыўся, але актыўнымі і прадуктыўнымі дзеяньнямі вёў каманду да некалькіх галоў. Як звычайна, шмат карысьці прынесьлі Чарнадараў і Тамэла.


Галы: Гонжураў (26), Чарнадараў (45), Жэстараў (52), Шэпелеў (68), Тамэла (86).



СТАРТ: Ігнатовіч (Краўчанка, 80), Іршаў (Смольнікаў, 80), Чарнадараў, Жэстараў (Вераб'ёў, 71), Ціхаміраў (Сабліраў, 80), Расолька (к) (Жалезьнікаў, 66), Тамэла, Воўчанка, Гонжураў, Мельнік, Шэпелеў.



Пасьля гульні стала вядома, што Воршу пакінулі Павал Кляньнё і Павал Сушкоў. Яны зусім нядаўна пачалі выступаць у складзе стартаўцаў, а ўжо выйшлі з калектыву.









Коментарі

Популярні дописи з цього блогу

Два «К», якія паспрыялі. Карнееў і Каберскі

Памёр Аляксей Шубянок

Тур 2. Хваля — Старт — 3:0