Тур 23. Старт — Маладэчна — 0:1

Аршанцы сустрэліся з камандай, што ачольвае табліцу. Было цяжка, вядома, і супернік валодаў перавагай большасьць гульнявога часу. Але пэўныя моманты ўзьнікалі ў нас, і каманда прадэманстравала баявы характар, адпаведны статусу паядынку настрой. Адзіны гол быў прапушчаны на 15-й хвіліне.


Толькі вось раньняя замена Жалезьнікава на Ціхамірава зноў сябе не апраўдала — нападнік у апошніх гульнях бегае па полі ценем, і карысьці ад ягоных дзеяньняў амаль ніякай. У атацы, безумоўна, мае быць больш вастрыні, калі ё разьлік забраць пункты ў праціўніка. Зноў абвастралі сытуацыю Тамэла і Чарнадараў. Шкада, але ніводнага голу з гэтага так і не атрымалася.




СТАРТ: Ігнатовіч, Чарнадараў, Жэстараў, Расолька (к) (Смольнікаў, 79), Тамэла, Антонаў, Воўчанка, Пунінскі (Кучараў, 83), Жалезьнікаў (Ціхаміраў, 62), Гонжураў, Шэпелеў.

Фотарэпартаж

Відэа з гульні



Коментарі

Популярні дописи з цього блогу

90 гадоў таму. Аршанскія футбалісты ў матчы адкрыцьця менскага стадыёну «Дынама»

Аркадзю Сусману — 75!

Памёр Аляксей Шубянок