Старт (Ворша) — Шахтар-ІІ (Салігорск). Прадмова

ПЕРАД ГУЛЬНЁЙ

Гарнякі маюць 22 пункты, што на 11 менш за «Старт». У суперніка 12-я пазыцыя, у аршанцаў 9-я. У папярэднім туры салігорцы прагулялі дома 2:4 «Лідзе».



ІМГНЕНЬНЕ ГІСТОРЫІ

15 гадоў таму (2009) аршанцы ў ІІ лізе саступілі ў Менску «Зорцы-БДУ» 0:2.

10 гадоў таму (2014) стартаўцы, саступаючы 0:3, вырвалі нічыю ў паядынку першага этапу ІІ лігі ў Жлобіне. Галы правялі Сяргей Анкіновіч-2 і Мікіта Харко. Прычым заключны гол аршанцы загналі на апошніх сэкундах гульні. Ува многім тая нічыя 3:3 дапамагла аршанцам выйсьці ў І лігу.


ЯК БЫЛО?

Стартаўцы ніколі да гэтага году з «Шахтаром-ІІ» не сустракаліся. Можна было б палічыць у статыстыку супрацьстаяньне з «Шахтаром», афіцыйна прыпісаным да Петрыкава, але мы ня станем выводзіць дублі з другіх каманд і наадварот. Падрахунак супрацьстаяньня з другой камандай салігорскага «Шахтара»: 1 паядынак, +0=1-1, 0-0

2024 Шахтар-ІІ — Старт — 0:0


ШТО? ДЗЕ? КАЛІ?

Сустрэча заплянаваная на пятніцу, 20-га верасьня. Пачатак а 17-й гадзіне на мескім стадыёне Воршы.

Коментарі

Популярні дописи з цього блогу

Два «К», якія паспрыялі. Карнееў і Каберскі

Памёр Аляксей Шубянок

Тур 2. Хваля — Старт — 3:0