БАТЭ-ІІ (Барысаў) — Старт (Ворша). Прадмова
ПЕРАД ГУЛЬНЁЙ
Барысаўчане і аршанцы маюць па 36 пунктаў і змагаюцца разам за ўваход у шасьцёрку. Каманда перад блакітна-чорнымі няпростая, ды яшчэ й гульня на чужым полі.
ІМГНЕНЬНЕ ГІСТОРЫІ
10 гадоў таму (2014) «Старт» 28 верасьня пачаў фінальны этап першынства Беларусі ў ІІ лізе. Аршанцы разграмілі «Кобрынь» 5:1. Дублі аформілі Мікалай Кітаёў і Кірыла Асіпенка, яшчэ адзін гол на рахунку Аляксандра Лужанкова. Гэта быў цудоўны старт фазы, у выніку якой аршанцы вярнулся ў І лігу.
5 гадоў таму (2019) аршанцы сустрэліся з «Хімікам» (Сьветлагорск) у І лізе першынства Беларусі. Гульня ня выявіла пераможцу — 0:0.
ЯК БЫЛО?
З другой камандай БАТЭ аршанцы сустракаліся толькі ў першым коле сёлетняга першынства. Тады была нічыя 1:1. У аршанцаў вызначыўся Дзьмітры Тамэла. Такім чынам, балянс супрацьстаяньня: 1 сустрэча, +0=1-1, 1-1
2024 Старт — БАТЭ-ІІ — 1:1
ШТО? ДЗЕ? КАЛІ?
Сустрэча адбудзецца ў суботу, 28 верасьня на мескім стадыёне Барысаву. Там, дзе да пераезду на «Барысаў-Арэну» выступала галоўная дружына БАТЭ, і дзе раней часта гуляла моладзевая зборная Беларусі, у тым ліку сьвяткавала перамогу над моладзевай камандай Італіі 3:0. Пачатак сустрэчы барысаўчанаў і стартаўцаў, а 14-й гадзіне.
Коментарі
Дописати коментар