Старт (Ворша) — Белшына (Бабруйск) — 1:3
У заключным туры аршанцы згулялі з бабруйскай «Белшынай». Калі ў першай палове супернікі змагаліся на роўных, дык у другой нашы гульцы дазволілі суперніку двойчы трапна прабіць і адносна лёгка забраць тры пункты за перамогу.
Гол аршанцаў залічылі на рахунак самастрэлу бабруйчаніна вырашальную ролю ў гэтым згуляў нападнік «Старту» Іван Верас, які наогул правёў добры паядынак. Далей арбітар Арцём Ясель паставіў дзіўны свабодны ў браму аршанцаў, калі бабруйчанін пасьлізнуўся на сьнезе. Патароча дакладна стрэліў у дзявятку нашай брамы і зраўняў лічбы на ўлікоўніку. У другой палове аршанцы прапусьцілі яшчэ двойчы.
Пры ўсім тым, што Мікалай Кітаёў нядаўна хваліў калектыў, адзначаючы выдатную атмасфэру ў ім, клясы камандзе не стае, вось і тут бабруйчане адносна спакойна давялі сустрэчу да перамогі. У другой палове толькі Ціхаміраву ўдалося прабіць па браме гасьцей. Няма ўдараў — не спадзявайся на гол. Спрабаваць трэба. Але ў апошнія 45 хвілінаў атакі ў нас амаль што й не было.
Падагульненьне сэзону наш дзёньнік яшчэ зробіць. Але пакуль кароткая выснова па тым, што мы засталіся на тых пазыцыях, дзе й былі: сэзон як сэзон.
СТАРТ: Ігнатовіч, Воўчанка, Пунінскі, Жалезьнікаў(Гаравец, 88), Чарнадараў, Мельнік, Іршаў, Шэпелеў, Жэстараў(Вераб'ёў, 80), Тамэла (к), Верас (Ціхаміраў, 50).
Коментарі
Дописати коментар