Старт (Ворша) — АБФФ (да 17). Прадмова
ПЕРАД СУСТРЭЧАЙ
Юнацкая зборная Беларусі набрала 24 пункты і займае 16-ю пазыцыю сярод 18 камандаў. Аршанцы маюць на рахунку 39 пунктаў і займаюць 11-е месца.
Стартаўцы паўсюль! Брусэль, Бэльгія
ІМГНЕНЬНЕ ГІСТОРЫІ
15 гадоў таму, 8 лістапада аршанцы завяршылі пераходны турнір, зарганізаваны фэдэрацыяй для ратацыі паміж ІІ лігай і абласнымі. Стартаўцы згулялі ўнічыю з «Цэмэнтнікам» з Касьцюковічаў 3:3. Галы за аршанцаў агадалі Віталь Данілкоў, Андрэй Скарацін і Юры Піваровіч з карнага. У тым турніры аршанцы занялі апошняе месца ў сваёй групе, але засталіся ў ІІ лізе праз адмову супернікаў падымацца на лігу вышэй. Пераможцам пераходніка якраз быў «Цэмэнтнік».
ЯК БЫЛО?
Каманды ўпершыню сустрэліся ў першым коле. Ад 49-й хвіліны юнацкая зборная краіны вяла ў ліку, але на 90-й і 90+3-й хвілінах Дзьмітрыю Тамэлу ўдалося зрабіць дубаль і прынесьці стартаўцам тры пункты.
ШТО? ДЗЕ? КАЛІ?
Сустрэча адбудзецца ў будны дзень — пятніцу, 8 лістапада. Ды яшчэ пачатак у працоўныя гадзіны — а 14:30.
Коментарі
Дописати коментар