Слонім — Старт — 2:0

У паядынку больш моцна выглядаў "Старт", меў перавагу, але ўвасобіць свае моманты ва ўзяцьце брамы не ўдалося ані разу. Слонімцы загналі абодва галы з даволі спрэчных карных боцаў, а перад гэтым на 52-й хвіліне судзьдзя Лабацэвіч выдаліў нібыта за гульню рукой па-за карнай зонай брамніка аршанцаў Ігнатовіча. Як выдаленьне, так і абодва 11-мэтровыя выклікаюць вялікія пытаньні.



Гульню праз дыскваліфікацыю прапускалі Тамэла і Чарнадараў, Расолька вярнуўся пакуль толькі на лаўку запасных, а ў наступнай гульні мы застанемся без асноўнага брамніка. А яшчэ на пачатку сустрэчы зламаўся Арцём Антонаў. Праўдападобна, у наступнай гульні давядзецца абысьціся і без асноўнага злучнага.

"Слонім" сьвяткуе нелягічную перамогу 2:0. Што ж, такое таксама здараецца ў ножным шпурляку.

СТАРТ: Ігнатовіч, Іршаў, Жэстараў, Ціхаміраў, Антонаў (Смольнікаў, 22; Кітаёў, 82), Воўчанка, Пунінскі, Жалезьнікаў (к) (Вераб'ёў, 82), Гонжураў, Мельнік, Верас (Краўчанка, 53).








Коментарі

Популярні дописи з цього блогу

Кніга „На ‚Старт’ і ў ‚Тэмпе’! Ножны шпурляк на Аршаншчыне“! Дзе купіць?

Аршанскі стадыён на аэраздымках часоў ІІ усясьветнай вайны

Грошы і Ворша. Архівы пра грошы ў аршанскім ножным шпурляку