Вынікі першых колаў у юнакоў

Завяршыліся восеньскія гульні ў юнацкіх першынствах Беларусі. Там выступаюць і аршанцы. У І лізе (да 17) ў заключным матчы першага кола стартаўцы саступілі СДзЮШАР-Дынама зь Менску 0:6.


У катэгорыі да 16 гадоў аршанцы гуляюць у Вышняй лізе. Але вынікі каманды пакуль надта сьціплыя. Напярэдадні блакітна-чорныя саступілі аднагодкам зь менскага «Дынама» на ўласным полі 0:4 і займаюць апошні радок табліцы, зазнаўшы паразы ва ўсіх 10 праведзеных сустрэчах.



Таксама замыкаюць табліцу ў сваім першынстве і 15-годкі. У групе ІV лігі юнакоў аршанцы на выправе згулялі ўнічыю з «Чашнікамі» 2:2 і пакуль апошнія.



Коментарі

Популярні дописи з цього блогу

«Моўны інспэктар» Ігар Случак: «Калі беларуская мова зьяўляецца ў нейкай галіне, у 8 з 10 выпадкаў яна адтуль ужо не зьнікае»

55 гадоў удзелу ў першынстве СССР!

Браты Алешчанкі