Старт (Ворша) — Белшына (Бабруйск). Прадмова
ПЕРАД СУСТРЭЧАЙ
Апошні тур, шаноўнае спадарства. «Белшына» ня выканала галоўнай задачы на сэзон — прабіцца ў Вышнюю лігу. Каманда нават у выпадку перамогі над «Стартам» ня будзе вышэй за 4-е месца, а гэта значыць, што нас чакаюць сустрэчы з бабруйчанамі й налета. Што тычыцца аршанцаў, дык наша каманда яшчэ можа падняцца на 9-ы радок, калі «Паперпрам» раптам зазнае паразы ў Слоніме. Але ўваход у васьмёрку блакітна-чорным у кожным выпадку не скарыўся.
ІМГНЕНЬНЕ ГІСТОРЫІ
Пяць гадоў таму, у гэты дзень, 23 лістапада, аршанцы ўжо завяршалі сэзон. Тады была выправа да «Ліды», і паядынак скончыўся для нашай дружыны ганебнай паразай 1:8. Таму ўспаміны пра дату не найлепшыя.
ЯК БЫЛО?
Каманды Воршы і Бабруйску маюць амаль стагодзьдзе супрацьстаяньня паміж сабой — 99 гадоў таму адбылася першая вядомая зь пісьмовых крыніц сустрэча. Тады 22 жніўня 1926 году зборныя местаў сустрэліся ў фінале першага неафіцыйнага першынства Беларусі (БССР) ў Менску, і бабруйчане загналі аршанцам два кочы без адказу і сталі пераможцамі.
У далейшым Бабруйск у першынстве краіны прадстаўлялі розныя каманды — «Спартак», Фабрыка ім. Халтурына, Дом афіцэраў, «Старт», «Дзяржынец», «Бярэзіна», «Мэбэльнік», «Будаўнік», «Трактар», «Фандок». З большасьцю сустракаліся й аршанскія дружыны, у тым ліку «Старт».
Клюбы, якія цяпер прадстаўляюць Воршу і Бабруйск, былі заснаваныя значна пазьней — «Старт» у 1951-м, а «Белшына» ў 1976-м годзе. Аднак няглядзячы на свой больш малады век, «шыньнікі» дамагліся сур’ёзнейшых за аршанцаў посьпехаў на беларускай футбольнай арэне: яны двойчы станавіліся чэмпіёнамі БССР, двойчы бралі срэбраныя мэдалі, заваёўвалі Кубак БССР і Кубак сэзону, а вось «швейнікі» ў першынстве дабіраліся толькі да 4-га месца і аднойчы былі фіналістамі Кубку.
Дзеля зручнасьці назву бабруйскай каманды ў пераліку футбольных паядынкаў пішам актуальную на год сустрэчы, а ў аршанцаў нязьменна «Старт». Кубкавы паядынак 1996 году, прагуляны аршанцамі ў сэрыі 11-мэтровых, улічваецца, як і заўсёды ў статыстыцы, за нічыю, бо такім вынік быў у асноўны час.
Бабруйчане маюць відавочную перавагу ў асабістых матчах. Падрахунак супрацьстаяньня «Старт» — «Белшына»: 24 сустрэчы, +3 =5 -16, 18-57
1977 Шыньнік — Старт — 3:0
1977 Старт — Шыньнік — 0:0
1979 Старт — Шыньнік — 1:1
1979 Шыньнік — Старт — 0:0
1983 Шыньнік — Старт — 3:0
1984 Старт — Шыньнік — 2:1
1984 Шыньнік — Старт — 1:2
1985 Старт — Шыньнік — 1:1
1985 Шыньнік — Старт — 7:4
1986 Старт — Шыньнік — 0:4
1986 Шыньнік — Старт — 3:1
1996 Старт — Белшына — 0:0
2005 Белшына — Старт — 3:0
2005 Старт — Белшына — 1:3
2017 Старт — Белшына — 0:1
2017 Белшына — Старт — 3:1
2018 Белшына — Старт — 2:1
2018 Старт — Белшына — 2:1
2019 Белшына — Старт — 5:0
2019 Старт — Белшына — 1:4
2021 Старт — Белшына — 0:1
2021 Белшына — Старт — 2:1
2021 Старт — Белшына — 0:3
2024 Белшына — Старт — 5:0
ШТО? ДЗЕ? КАЛІ?
Сустрэча аршанцаў з бабруйчанамі адбудзецца ў суботу, 23 лістапада ў Воршы на цэнтральным стадыёне. Стартавы сьвісток а 14-й гадзіне.
Коментарі
Дописати коментар