Паперпрам (Гомель) — Старт (Ворша). Прадмова
ПЕРАД СУСТРЭЧАЙ
«Паперпрам» набраў 47 пунктаў і займае 8-е месца ў табліцы, тое самае, на якім, згодна з задачай «кіраўніцтва места», павінны быць аршанцы. Але ў нашай каманды на пяць пунктаў меней і 11-я пазыцыя. Ускочыць на тры радкі лепей шанцы ёсьць толькі тэарэтычныя, нават калі перагуляем «Паперпрам» на ягоным полі.
У складзе гомельскага клюбу ёсьць нямала гульцоў, якія раней супрацьстаялі аршанцам у складзе розных камандаў. Перад сэзонам у «Паперпрам» перайшоў «Стартавец году»-2023 Мікіта Закрэўскі, але надоўга ў Гомлі злучны не затрымаўся.
ІМГНЕНЬНЕ ГІСТОРЫІ
Паядынак першага кола завяршыўся перамогай аршанцаў 1:0, а вырашальны коч правёў Дзьмітры Тамэла.
ЯК БЫЛО?
Гэта будзе чацьверты матч дружынаў у гісторыі. «Паперпрам» толькі другі год удзельнічае ў І лізе. Падрахунак супрацьстаяньня «Старт» — «Паперпрам», 3 сустрэчы, +1=2-0, 5-4
2023 Старт — Паперпрам — 2:2
2023 Паперпрам — Старт — 2:2
2024 Старт — Паперпрам — 1:0
ШТО? ДЗЕ? КАЛІ?
Двубой «Паперпрам» — «Старт» падбудзецца ў нядзелю, 17 лістапада на гомельскім стадыёне СДзЮШАР-8. Пачатак прызначаны на 14-ю гадзіну. Гэта заключны гасьцявы паядынак стартаўцаў у першынстве.
Коментарі
Дописати коментар