АБФФ (да 19) — Старт Ворша. Прадмова

СТАНОВІШЧА НАПЯРЭДАДНІ

Сёлета ж юнацкая зборная крыху старэйшая, так? Учорашнія падлеткі ператвараюцца ў юнакоў, каманда сёлета ўзяла добры крок і ўжо мае 14 пунктаў. У аршанцаў добры травень, цяпер ужо 10 набраных пунктаў.


ІМГНЕНЬНЕ ГІСТОРЫІ

50 гадоў таму, 24 траўня 1975 году Старт згуляў унічыю з бабруйскім „Будаўніком“ 0:0. Арбітры сустрэчы паскардзіліся на арганізацыю матчу на цэнтральным стадыёне Воршы. У перапынку ім не прынесьлі вады, у судзьдзёўскую падалі толькі адну шклянку гарбаты бяз цукру на траіх. Такі запіс у пратаколе зрабіў галоўны судзьдзя сустрэчы Васіль Новікаў зь Менску.

У гэты ж дзень 45 гадоў таму (1980) аршанцы на сваім полі прагулялі барысаўскаму БАТЭ 0:3.

10 гадоў таму (2015) аршанцы дома прагулялі менскім „Крумкачам“ 0:1.


ЯК БЫЛО?

2024 АБФФ-17 — Старт — 1:2

2024 Старт — АБФФ-17 — 2:0


ШТО? ДЗЕ? КАЛІ?

Сустрэча адбудзецца ў Менску на комплексе палёў у Вясьнянцы ў суботу, 24 траўня. Пачатак, а 14-й гадзіне.

Коментарі

Популярні дописи з цього блогу

«Моўны інспэктар» Ігар Случак: «Калі беларуская мова зьяўляецца ў нейкай галіне, у 8 з 10 выпадкаў яна адтуль ужо не зьнікае»

55 гадоў удзелу ў першынстве СССР!

Заяўка «Старту» на першынство-2025