Публікації

Показано дописи з вересень, 2025

Белшына Бабруйск — Старт Ворша. Прадмова

Зображення
СТАНОВІШЧА НАПЯРЭДАДНІ Пра злыбеду „Старту“ ведае ўжо ўся краіна з розных публікацый. Аршанцы змагаюцца за выжываньне. „Шына“ мае на 9 пунктаў меней за „Баранавічы“ і магілёўскі „Дняпро“, займаючы 3-ы радок у табліцы. Ейная барацьба працягваецца, і праходзіць яна на зусім іншых хвалях. Нам бы адно ня вылецець. ІМГНЕНЬНЕ ГІСТОРЫІ 51 год таму 5 кастрычніка „Старт“ правёў таварыскую сустрэчу ва ўсходненямецкім Айзэнгютэнштаце, прагуляўшы тамтээйшай „Шталі“ 0:2. ЯК БЫЛО? Каманды Воршы і Бабруйску маюць амаль стагодзьдзе процістаяньня паміж сабою — 99 гадоў таму адбылася першая вядомая зь пісьмовых крыніцаў сустрэча. 22 жніўня 1926 году зборныя местаў сустрэліся ў фінале першага неафіцыйнага першынства Беларусі (БССР) ў Менску, бабруйчане загналі аршанцам два кочы без адказу і сталі пераможцамі. У далейшым за Бабруйск у першынстве краіны гулялі розныя каманды — „Спартак“, Фабрыка ім. Халтурына, Дом афіцэраў, „Старт“, „Дзяржынец“, „Бярэзіна“, „Мэбэльнік“, „Будаўнік“, „Трактар“, „Фандок“. З б...

Ім бы толькі зьнішчыць

Зображення
У 2021-м зьнішчылі валейбольны „Ўзьлёт“ , які /бяз патасу!/ біўся за гонар Воршы і стаў узорам мужнасьці на пляцоўцы. Жаночую каманду „Кацюша“ пакуль не закрылі, але хто ведае... Цяпер нож людзей, якія на загад раптам палюбілі шайбу, можа прыйсьці па „Старт“ . І ўсё гэта ў год, калі выйшла кніга пра гісторыю ножнага шпурляку Аршаншчыны. Навошта ў Воршы клюб, калі ён ёсьць у Барысаве, праўда? Сьняжана Брузгіна (другая зьлева) ў не такі ўжо даўні час актыўна „кузьмавала“ за БАТЭ. Ігара Мароза на здымку няма. Магчыма, ён топіць за гакейнае „Дынама“ 😀 Вось якія людзі будуць узімку вырашаць замест аршанцаў, ці патрэбны нам футбольны клюб. Які існуе з 1951 году, між іншым. Рабіце высновы і нічога не забывайце.

У выканкаме думаюць, як збаёдаць каманду

Зображення
Відавочна, уся ўвага Аршанскага райвыканкаму цяпер выключна на гакейным „Лякаматыве“, які, як кажуць, „на балянс“ месту яму перадалі зь Беларускай чыгункі, якая праз шэраг сваіх праблемаў ужо не магла цягнуць дружыну. Як мы ўжо пісалі раней, найбольш дарагія пераходы ў „Лякаматыў“ узгадняюцца з кіраўніком выканкаму Ігарам Марозам. Тое, што ўлады раёну не зацікаўленыя ножным шпурляком, а дбаюць, хутчэй за ўсё, на загад, бо такая „лінія“ ў дзяржаве, пра гакей, даўно ня дзіва. У размове з bel.football загадчыца Адзьдзелу спорту і турызму Сьняжана Брузгіна толькі пацьвердзіла гэта. Яна сказала, што яшчэ ў чэрвені клюб пакінуў дырэктар Уладзімер Ларывонаў і што Мікалай Кітаёў разам з доктарам Сяргеем Мацулевым засталіся адзінымі, хто працуе з камандай. Гэта й так было вядома. Таксама вядома, што ніхто не пагаджаецца на тыя нікчэмныя ўмовы, каб прыехаць у Воршу працаваць дырэктарам або ўвайсьці ў трэнэрскі штаб з Кітаёвым. Умовы, ды ня толькі з грашыма, зусім нікчэмныя. Але далей адбылося с...

Старт (Ворша) — АБФФ (U-19) — 1:2

Зображення
У чарговым туры — чарговая параза. Балазе, не разгромная. Але, вядома, усё адно крыўдна, хоць, зрэшты, лягічна. Гол у нашай каманды на 39-й хвіліне загнаў Дзьмітры Тамэла. СТАРТ: Макараў, Іршаў, Лавал (Чакур, 61), Адамчык, Жэстараў, Расолька (к), Тамэла, Бабчанок, Селязьнёў (Салімаў, 78), Ціханаў, Пунінскі (Бажанаў, 88) Здымкі

Старт (Ворша) — АБФФ (U-19). Прадмова

Зображення
ПЕРАД СУСТРЭЧАЙ Катастрафічная гульня аршанцаў прывяла каманду на трэцяе месца з канца. Цяпер пра 19 пунктаў нават АБФФ-19, што мае 25, выглядае монстрам. Безумоўна, госьці будуць фаварытамі паядынку. Пагатоў сустрэчу прапусьціць выдалены ў папярэдняй сустрэчы цэнтральны абаронца блакітна-чорных Мікіта Воўчанка. ІМГНЕНЬНЕ ГІСТОРЫІ 27 верасьня 45 гадоў таму (1980) „Старт“ у паўторным паядынку за 13-е месца ў першынстве БССР прагуляў гомельскаму „Імпульсу“ 1:2. Аднак дзякуючы перамозе 2:0 у першай сустрэчы блакітна-чорныя выгулялі двубой. 10 гадоў таму (2015) аршанцы саступілі ў гасьцях сталічнай „Зорцы-БДУ“ 0:1. ЯК БЫЛО? Каманды правялі паміж сабою тры паядынкі. Будзем лічыць юнацкую зборную да 17 гадоў і да 19 гадоў адным калектывам, бо гэта адзін і той жа ўзрост, які проста пасталеў. „Мальцы“ нязьменна агадваюць браму спадужніка двойчы за гульню. Такім чынам, падрахунак процістаяньня „Старт“ (Ворша) — юнацкая зборная Беларусі: 3 паядынкі, +2=1-0, 6-3 2024 АБФФ-17 — Старт — 1:2 2024 Ст...

Слонім — Старт (Ворша) — 4:1

Зображення
Спазьненьне аўтобусу ў Слонім, адкладаньне гульні на паўгадзіны. Каманда яўна засумавала па ІІ лізе. Адзіны гол з свабоднага боцу загнаў Дзьмітры Тамэла на 53-й хвіліне, калі наша каманда ўжо "гарэла" 0:3. На 71-й чырвоную картку атрымаў Мікіта Воўчанка, прычым не за грубую гульню, а за размовы з арбітрам. Відаць, вельмі жорстка бараніў Макса Жэстарава пасьля сьвістку судзьдзі Яўгена Навумава, пры працы якога заўсёды ў аршанцаў нейкія пытаньні. СТАРТ: Макараў, Іршаў, Салімаў (Адыгезалзадэ, 57), Жэстараў (Гоманаў, 78), Тамэла, Воўчанка, Бабчанок, Селязьнёў (Башун, 83), Ціханаў (Бажанаў, 83), Чакур, Беразун.

Гісторыя слонімскага ножнага шпурляку. 1928 год. Сядзеньне ў Слоніме, гульні за казармамі, замоўчваньне прозьвішча судзьдзі

Зображення
Гісторыя слонімскага ножнага шпурляку — адна з найбольш дасьледаваных у Беларусі. Як заўсёды, напярэдадні сустрэчы аршанцаў і слонімцаў мы публікуем чарговы ўрывак з краязнаўчых публікацый выданьня „Слонімскі край“. Гэтым разам размова пойдзе пра 1928 год. Цытуем бязь зьменаў: Вясной-восенню футбольнае жыццё кіпела ў Пінску, Лунінцы, Брэсце, Гродне (там нават з’явілася каманда літоўскіх палітычных эмігрантаў), Беластоку, Ваўкавыску, Кобрыне, Баранавічах, Стаўбцах. Тыя ж Баранавічы ўдзельнічалі ў першынстве Віленскай акругі, Слонім — не. Амаль не было паездак на таварыскія матчы ў іншыя гарады. „Застой“ працягваўся… Адзіным пазітывам стала з’яўленне праекту пабудовы ў Слоніме стадыёна. На свята 3 траўня спартыўныя спаборніцтвы адбыліся „на пляцы за кашарамі (казармамі)“. Там жа яны праходзілі і восенню. 22 лістапада 1928-га газета „Zycie Nowogródzkie“ паведаміла пра з’яўленне ў Слоніме вуліцы 11 Лістапада, „якая ідзе ад вуліцы Жыровіцкай да вуліцы Шасейнай уздоўж праектаванага стадыёна“...

Слонім — Старт (Ворша). Прадмова

Зображення
СТАНОВІШЧА НАПЯРЭДАДНІ Абедзьве каманды ня могуць ганарыцца сваім турнірным становішчам. Слонімцы маюць 14 пунктаў і нядаўна апусьціліся на апошняе меца ў табліцы. Аршанцы маюць на 5 пунктаў больш і займаюць 4-е месца з хваста. У нашай каманды ўжо 11 гульняў безь перамог, а падрабязнасьці гаротнай статыстыкі мы падавалі ў адмысловым тэксьце . „Слонім“ да папярэдняй гульні, у якой яму ўдалося перамагчы гомельскі „Лякаматыў“, меў 18 гульняў безь перамог. ІМГНЕНЬНЕ ГІСТОРЫІ У першым коле аршанцы разарвалі праціўніка 3:0, дубальт аформіў Ціханаў, таксама браму гасьцей агадаў Каліноўскі. Першы з галоў Ціханава стаў 50-м для аршанцаў у гісторыі процістаяньняў з слонімцамі. 19 верасьня 15 гадоў таму (2010) стартаўцы прагулялі „Клечаску“ на сваім полі ў першынстве 0:5. Тая гульня была для аршанцаў кашмарнай — Мікалай Кітаёў схібіў на карным, а Арцём Красоўскі атрымаў чырвоную за парушэньне бяспомачнасьці. 5 гадоў таму (2020) аршанцы згулялі ўнічыю дома зь мікашэвіцкім „Гранітам“ 1:1. Гол у скл...

🧮 Лічбы пасьля гульні зь «Юні Ікс Лабс»

Такое здараецца рэдка, што адразу некалькі гульцоў «Старту» дасягнулі юбілеяў у адным паядынку. Адылі, пачнем з сумнага. ❤️‍🩹 Параза 0:3 стала 8-й буйной у сэзоне, агулам жа аршанцы прагулялі сёлета ўжо 15 сустрэчаў у першынстве за 24 туры. 📊 З 22 чэрвеня блакітна-чорныя ня ведаюць перамог, апошняй стала вікторыя над «Гомлем-ІІ» у гасьцях (у Добрушы) 5:2. Гэта адна зь дзьвюх буйных перамог у бягучым сэзоне, агулам жа наша каманда перамагла на гэтым этапе толькі 5 разоў. 1️⃣1️⃣ Сэрыя безь перамог дасягнула 11 паядынкаў, за гэты час дружына набрала толькі 2 пункты з 33 магчымых. 🗑 Аршанцы за 24 туры прапусьцілі 68 галоў. Гэта 2,83 прапушчаныя ў сярэднім за сустрэчу. Больш за ўсіх у І лізе. 🟥 Выдаленьне Паўла Расолькі стала трэцім для клюбу ў сэзоне. Раней з поля выдалялі Івана Вераса і Станіслава Іршава. Пра станоўчае! Адразу некалькі гульцоў правялі юбілейныя паядынкі за «Старт»: Іван Беразун згуляў у 112-ы раз і апярэдзіў у сьпісе старажылаў клюбу за ўсю гісторыю Аляксандра Чарневі...

Старт (Ворша) — Юні Ікс Лабс (Менск) — 0:3

Зображення
Чарговая няўдалася сустрэча ў выкананьні нашага клюбу. Не даем рады нават з спадужнікамі, якія ня йдуць высока. Два галы ў браму стартаўцаў загнаў былы наш гулец Сяргей Мельнік. На 83-й за другую жоўтую картку датэрмінова адпачываць адправілі капітана аршанцаў — Паўла Расольку. СТАРТ: Макараў, Іршаў (Адыгезалзадэ, 80), Адамчык (Беразун, 80), Салімаў (Бажанаў, 68), Жэстараў, Расолька, Тамэла, Воўчанка, Бабчанок, Чакур (Каранкоў, 87), Пунінскі (Булахаў, 87).

Старт (Ворша) — Юні Ікс Лабс (Менск). Прадмова

Зображення
ПЕРАД СУСТРЭЧАЙ Яшчэ ў першым коле зьявіліся зьвесткі пра грашовыя цяжкасьці „Юні Ікс Лабс“. Будучыня каманды „праграмістаў“ на наступны год выглядае цьмяна. Але ў гэтым яны маюць 26 пунктаў і пазыцыю ў сярэдзіне табліцы. Што на 7 пунктаў болей за аршанцаў, якія ўжо дзесяць сустрэчаў ня могуць перамагчы. У гэтым сэзоне ў складзе „ЮІЛ“ адзначыліся трое гульцоў, якія маюць аршанскае мінулае — Сяргей Мельнік, Павал Кляньнё і Ягор Нікіпаронак. ІМГНЕНЬНЕ ГІСТОРЫІ 13 верасьня 45 гадоў таму (1980) аршанскі „Старт“ прагуляў гасьцявы паядынак менскаму „Тарпэда“ 0:1. 10 гадоў таму (2015) аршанцы таксама прагулялі ў Менску з розьніцаю ў адзін коч. „Крумкачам“ 1:2, гол у аршанцаў загнаў Дзьмітры Саколка, якога ўжо няма з намі. 5 гадоў таму (2020) аршанцы разышліся мірам дома з „Ашмяною“ 0:0. ЯК БЫЛО? „Юні Ікс Лабс“ — абсалютны дэбютант І лігі першынства Беларусі. Каманды сустракаліся толькі аднойчы. Падрахунак процістаяньня „Старт“ — „Юні Ікс Лабс“: 1 сустрэча, +1=0-0, 1-0 2025 Юні Ікс Лабс — Стар...

Тур 23. Лякаматыў (Гомель) — Старт (Ворша) — 4:0

Зображення
Сэрыя безь перамог дасягнула 10 паядынкаў. Камандзе не стае сілаў завяршыць паядынак. Саступалі 0:1, прапусьціўшы на пачатку другой паловы. А ў выніку ў канцы абарона нагадвала фішкі для абводкі, зноў атрымалі поўны кашэль. СТАРТ: Макараў, Лавал (Бажанаў, 82), Адамчык, Жэстараў (Адыгезалзадэ, 82), Салімаў (Іршаў, 57), Тамэла, Воўчанка, Бабчанок, Ціханаў, Чакур (Гоманаў, 82), Пунінскі (Верас, 57).

Лякаматыў (Гомель) — Старт (Ворша). Прадмова

Зображення
ПЕРАД СУСТРЭЧАЙ Становішча нашае дружыны перад 23-м турам зусім кепскае. 9 гульняў безь перамогаў, у час гэтай сэрыі мы ня здолелі перамагчы нават суседзяў у табліцы «Мінск-ІІ» і «Асіповічы», больш за тое, гэта нашыя адзіныя нічые ў гэтым адцінку, іншыя сустрэчы мы прагулялі. Чыгуначнікі Гомлю маюць 40 пунктаў і займаюць 4-ы радок. Каманда яшчэ прэтэндуе на падвышэньне, і калі ня будзе штогадовага «зьліву» з прычыны няздольнасьці «пацягнуць» Вышнюю лігу, «Лякаматыў» здольны змагацца за выхад да апошняга туру. Нашая каманда мае 19 пунктаў, усё вельмі кепска, мы таксама 4-я, але з хваста табліцы. У складзе «Лякаматыву» гуляе наш былы нападнік Дзьмітры Ціхаміраў, які правёў сёлета за новы клюб 7 паядынкаў, брамаў не агадваў. ІМГНЕНЬНЕ ГІСТОРЫІ Сустрэча камандаў у 2010-м, то бок 15 гадоў таму, скончылася перамогай «Лякаматыву» 4:2. У той сустрэчы за «Старт» вызначыліся Віталь Данілкоў і Павал Хоміч. Тая сустрэча сабрала на трыбунах гомельскага стадыёну ДзЮСШ-8, на якім тады гулялі чыгуначн...

Памёр Альберт Леановіч

Зображення
На 83-м годзе жыцьця памёр вядомы футбольны арбітар і інспэктар, дырэктар спартовага комплексу ў Барані, а яшчэ ў мінулым — шпурляр аршанскага „Старту“ і бараньскага „Тэмпу“ Альберт Леановіч. Імя Альберта Леановіча — на сотнях праграмак да гульняў, на якіх ён працаваў. Разам з Уладзімерам Сухаваравым гэта яскравы прадстаўнік Аршаншчыны ў судзьдзёўстве і інспэктаваньні беларускага першынства. Спачуваем усім родным, блізкім і сябрам... Нам пашчасьціла асабіста быць знаёмымі з спадаром Альбертам. У 2019-м ён даў шырокае інтэрвію „Радыё Аршыца“ і падзяліўся з нашым дзёньнікам унікальнымі праграмкамі, вымпэламі і здымкамі. У памяць аб Альберце Леановічы мы падрыхтуем нітку допісаў пра яго ў ціўцеры, запрашаем далучацца і чытаць.