🧮 Лічбы пасьля гульні зь «Юні Ікс Лабс»

Такое здараецца рэдка, што адразу некалькі гульцоў «Старту» дасягнулі юбілеяў у адным паядынку. Адылі, пачнем з сумнага.


❤️‍🩹 Параза 0:3 стала 8-й буйной у сэзоне, агулам жа аршанцы прагулялі сёлета ўжо 15 сустрэчаў у першынстве за 24 туры.


📊 З 22 чэрвеня блакітна-чорныя ня ведаюць перамог, апошняй стала вікторыя над «Гомлем-ІІ» у гасьцях (у Добрушы) 5:2. Гэта адна зь дзьвюх буйных перамог у бягучым сэзоне, агулам жа наша каманда перамагла на гэтым этапе толькі 5 разоў.


1️⃣1️⃣ Сэрыя безь перамог дасягнула 11 паядынкаў, за гэты час дружына набрала толькі 2 пункты з 33 магчымых.


🗑 Аршанцы за 24 туры прапусьцілі 68 галоў. Гэта 2,83 прапушчаныя ў сярэднім за сустрэчу. Больш за ўсіх у І лізе.


🟥 Выдаленьне Паўла Расолькі стала трэцім для клюбу ў сэзоне. Раней з поля выдалялі Івана Вераса і Станіслава Іршава.


Пра станоўчае!


Адразу некалькі гульцоў правялі юбілейныя паядынкі за «Старт»:


Іван Беразун згуляў у 112-ы раз і апярэдзіў у сьпісе старажылаў клюбу за ўсю гісторыю Аляксандра Чарневіча, Аляксандра Ладзянога і Дзьмітрыя Суздальцава. Цяпер Беразун на 26-м месцы ў гэтым сьпісе.


Мікіта Воўчанка надзеў кашулю «Старту» ў 100-ы раз. Ён стаў 35-м гульцом клюбу за ўсю гісторыю, якому ўдалося дасягнуць пазнакі ў сотню праведзеных за яе сустрэчаў.


Мікіта Бабчанок у 75-ы раз выйшаў на поле ў складзе блакітна-чорных.


Дзьмітры Тамэла правёў за клюб 50-ы паядынак.

Коментарі

Популярні дописи з цього блогу

«Моўны інспэктар» Ігар Случак: «Калі беларуская мова зьяўляецца ў нейкай галіне, у 8 з 10 выпадкаў яна адтуль ужо не зьнікае»

55 гадоў удзелу ў першынстве СССР!

Кубак Беларусі, 1/16 фіналу. Старт (Ворша) — Дынама (Берасьце). Прадмова