Белшына Бабруйск — Старт Ворша. Прадмова
СТАНОВІШЧА НАПЯРЭДАДНІ
Пра злыбеду „Старту“ ведае ўжо ўся краіна з розных публікацый. Аршанцы змагаюцца за выжываньне. „Шына“ мае на 9 пунктаў меней за „Баранавічы“ і магілёўскі „Дняпро“, займаючы 3-ы радок у табліцы. Ейная барацьба працягваецца, і праходзіць яна на зусім іншых хвалях. Нам бы адно ня вылецець.
ІМГНЕНЬНЕ ГІСТОРЫІ
51 год таму 5 кастрычніка „Старт“ правёў таварыскую сустрэчу ва ўсходненямецкім Айзэнгютэнштаце, прагуляўшы тамтээйшай „Шталі“ 0:2.
ЯК БЫЛО?
Каманды Воршы і Бабруйску маюць амаль стагодзьдзе процістаяньня паміж сабою — 99 гадоў таму адбылася першая вядомая зь пісьмовых крыніцаў сустрэча. 22 жніўня 1926 году зборныя местаў сустрэліся ў фінале першага неафіцыйнага першынства Беларусі (БССР) ў Менску, бабруйчане загналі аршанцам два кочы без адказу і сталі пераможцамі.
У далейшым за Бабруйск у першынстве краіны гулялі розныя каманды — „Спартак“, Фабрыка ім. Халтурына, Дом афіцэраў, „Старт“, „Дзяржынец“, „Бярэзіна“, „Мэбэльнік“, „Будаўнік“, „Трактар“, „Фандок“. З большасьцю сустракаліся й аршанскія дружыны, у тым ліку „Старт“.
Клюбы, якія цяпер прадстаўляюць Воршу і Бабруйск, былі заснаваныя значна пазьней — „Старт“ у 1951-м, а „Белшына“ ў 1976-м годзе. Аднак, няглядзячы на свой больш малады век, „шыньнікі“ дамагліся сур’ёзнейшых за аршанцаў посьпехаў: яны двойчы станавіліся чэмпіёнамі БССР, двойчы бралі срэбраныя мэдалі, заваёўвалі Кубак БССР і Кубак сэзону, а вось „швачнікі“ ў першынстве дабіраліся толькі да 4-га месца і аднойчы былі фіналістамі Кубку.
Дзеля зручнасьці назву бабруйскай каманды ў пераліку шпурляковых паядынкаў пішам актуальную на год сустрэчы, а ў аршанцаў нязьменна „Старт“. Кубкавы паядынак 1996 году, прагуляны аршанцамі ў сэрыі 11-мэтровых, улічваецца, як і заўсёды ў статыстыцы, за нічыю, бо такім вынік быў у асноўны час.
У першым коле сёлетняга першынства было ўпартае змаганьне, у якім бабруйчане перамаглі 2:1. Гол у аршанцаў на рахунку Аляксея Чарнадарава, які ў другой палове сэзону сам пераехаў у Бабруйск.
Бабруйчане маюць відавочную перавагу ў асабістых паядынках. Падрахунак процістаяньня „Старт“ — „Белшына“: 26 сустрэчаў, +3 =5 -18, 20-62
1977 Шыньнік — Старт — 3:0
1977 Старт — Шыньнік — 0:0
1979 Старт — Шыньнік — 1:1
1979 Шыньнік — Старт — 0:0
1983 Шыньнік — Старт — 3:0
1984 Старт — Шыньнік — 2:1
1984 Шыньнік — Старт — 1:2
1985 Старт — Шыньнік — 1:1
1985 Шыньнік — Старт — 7:4
1986 Старт — Шыньнік — 0:4
1986 Шыньнік — Старт — 3:1
1996 Старт — Белшына — 0:0
2005 Белшына — Старт — 3:0
2005 Старт — Белшына — 1:3
2017 Старт — Белшына — 0:1
2017 Белшына — Старт — 3:1
2018 Белшына — Старт — 2:1
2018 Старт — Белшына — 2:1
2019 Белшына — Старт — 5:0
2019 Старт — Белшына — 1:4
2021 Старт — Белшына — 0:1
2021 Белшына — Старт — 2:1
2021 Старт — Белшына — 0:3
2024 Белшына — Старт — 5:0
2024 Старт — Белшына — 1:3
2025 Старт — Белшына — 1:2
ШТО? ДЗЕ? КАЛІ?
Сустрэча адбудзецца ў нядзелю, 5 кастрычніка, на бабруйскім стадыёне „Спартак“. Пачатак а 14:30.
Коментарі
Дописати коментар