Лякаматыў (Гомель) — Старт (Ворша). Прадмова
ПЕРАД СУСТРЭЧАЙ
Становішча нашае дружыны перад 23-м турам зусім кепскае. 9 гульняў безь перамогаў, у час гэтай сэрыі мы ня здолелі перамагчы нават суседзяў у табліцы «Мінск-ІІ» і «Асіповічы», больш за тое, гэта нашыя адзіныя нічые ў гэтым адцінку, іншыя сустрэчы мы прагулялі. Чыгуначнікі Гомлю маюць 40 пунктаў і займаюць 4-ы радок. Каманда яшчэ прэтэндуе на падвышэньне, і калі ня будзе штогадовага «зьліву» з прычыны няздольнасьці «пацягнуць» Вышнюю лігу, «Лякаматыў» здольны змагацца за выхад да апошняга туру. Нашая каманда мае 19 пунктаў, усё вельмі кепска, мы таксама 4-я, але з хваста табліцы. У складзе «Лякаматыву» гуляе наш былы нападнік Дзьмітры Ціхаміраў, які правёў сёлета за новы клюб 7 паядынкаў, брамаў не агадваў.
ІМГНЕНЬНЕ ГІСТОРЫІ
Сустрэча камандаў у 2010-м, то бок 15 гадоў таму, скончылася перамогай «Лякаматыву» 4:2. У той сустрэчы за «Старт» вызначыліся Віталь Данілкоў і Павал Хоміч. Тая сустрэча сабрала на трыбунах гомельскага стадыёну ДзЮСШ-8, на якім тады гулялі чыгуначнікі, толькі 30 чалавек.
ЯК БЫЛО?
Чыгуначнікі маюць асаютную перавагу над аршанцамі ў асабістых сустрэчах. Процістаяньне пачыналася, калі клюб спадужніка называўся яшчэ «Гомельчыгункатрансам». Падрахунак гульняў паміж камандамі «Старт» — «Лякаматыў»: 31 сустрэча; +5=9-17, 30-60
2009 Старт — Лякаматыў — 1:2
2010 Старт — Лякаматыў — 2:3
2010 Лякаматыў — Старт — 4:2
2011 Старт — Лякаматыў — 0:3
2011 Лякаматыў — Старт — 8:0
2012 Лякаматыў — Старт — 0:2
2012 Старт — Лякаматыў — 2:2
2013 Лякаматыў — Старт — 2:1
2013 Старт — Лякаматыў — 0:1
2015 Лякаматыў — Старт — 1:1
2015 Старт — Лякаматыў — 0:4
2016 Старт — Лякаматыў — 1:1
2016 Лякаматыў — Старт — 2:1
2017 Старт — Лякаматыў — 5:1
2017 Лякаматыў — Старт — 2:2
2018 Лякаматыў — Старт — 0:2
2018 Старт — Лякаматыў — 0:3
2019 Лякаматыў — Старт — 1:0
2019 Старт — Лякаматыў — 0:2
2020 Лякаматыў — Старт — 1:1
2020 Старт — Лякаматыў — 0:2
2021 Лякаматыў — Старт — 2:1
2021 Старт — Лякаматыў — 1:0
2021 Лякаматыў — Старт — 2:1
2022 Лякаматыў — Старт — 2:0
2022 Старт — Лякаматыў — 0:0
2023 Старт — Лякаматыў — 0:3
2023 Лякаматыў — Старт — 1:2
2024 Лякаматыў — Старт — 1:1
2024 Старт — Лякаматыў — 1:1
2025 Старт — Лякаматыў — 3:3
ШТО? ДЗЕ? КАЛІ?
Паядынак пройдзе на гомельскім стадыёне «Лякаматыў» у пятніцу, 5 кастрычніка. Пачатак а 17-й гадзіне.
Коментарі
Дописати коментар