Старт (Ворша) — АБФФ (U-19). Прадмова
ПЕРАД СУСТРЭЧАЙ
Катастрафічная гульня аршанцаў прывяла каманду на трэцяе месца з канца. Цяпер пра 19 пунктаў нават АБФФ-19, што мае 25, выглядае монстрам. Безумоўна, госьці будуць фаварытамі паядынку. Пагатоў сустрэчу прапусьціць выдалены ў папярэдняй сустрэчы цэнтральны абаронца блакітна-чорных Мікіта Воўчанка.
ІМГНЕНЬНЕ ГІСТОРЫІ
27 верасьня 45 гадоў таму (1980) „Старт“ у паўторным паядынку за 13-е месца ў першынстве БССР прагуляў гомельскаму „Імпульсу“ 1:2. Аднак дзякуючы перамозе 2:0 у першай сустрэчы блакітна-чорныя выгулялі двубой.
10 гадоў таму (2015) аршанцы саступілі ў гасьцях сталічнай „Зорцы-БДУ“ 0:1.
ЯК БЫЛО?
Каманды правялі паміж сабою тры паядынкі. Будзем лічыць юнацкую зборную да 17 гадоў і да 19 гадоў адным калектывам, бо гэта адзін і той жа ўзрост, які проста пасталеў. „Мальцы“ нязьменна агадваюць браму спадужніка двойчы за гульню. Такім чынам, падрахунак процістаяньня „Старт“ (Ворша) — юнацкая зборная Беларусі: 3 паядынкі, +2=1-0, 6-3
2024 АБФФ-17 — Старт — 1:2
2024 Старт — АБФФ-17 — 2:0
2025 АБФФ-19 — Старт — 2:2
ШТО? ДЗЕ? КАЛІ?
Паядынак адбудзецца ў Воршы 27 верасьня і пачнецца а 16:00.
Коментарі
Дописати коментар