Памёр Альберт Леановіч

На 83-м годзе жыцьця памёр вядомы футбольны арбітар і інспэктар, дырэктар спартовага комплексу ў Барані, а яшчэ ў мінулым — шпурляр аршанскага „Старту“ і бараньскага „Тэмпу“ Альберт Леановіч.



Імя Альберта Леановіча — на сотнях праграмак да гульняў, на якіх ён працаваў. Разам з Уладзімерам Сухаваравым гэта яскравы прадстаўнік Аршаншчыны ў судзьдзёўстве і інспэктаваньні беларускага першынства. Спачуваем усім родным, блізкім і сябрам...


Нам пашчасьціла асабіста быць знаёмымі з спадаром Альбертам. У 2019-м ён даў шырокае інтэрвію „Радыё Аршыца“ і падзяліўся з нашым дзёньнікам унікальнымі праграмкамі, вымпэламі і здымкамі. У памяць аб Альберце Леановічы мы падрыхтуем нітку допісаў пра яго ў ціўцеры, запрашаем далучацца і чытаць.

Коментарі

Популярні дописи з цього блогу

«Моўны інспэктар» Ігар Случак: «Калі беларуская мова зьяўляецца ў нейкай галіне, у 8 з 10 выпадкаў яна адтуль ужо не зьнікае»

55 гадоў удзелу ў першынстве СССР!

Кубак Беларусі, 1/16 фіналу. Старт (Ворша) — Дынама (Берасьце). Прадмова