Ім бы толькі зьнішчыць
У 2021-м зьнішчылі валейбольны „Ўзьлёт“, які /бяз патасу!/ біўся за гонар Воршы і стаў узорам мужнасьці на пляцоўцы. Жаночую каманду „Кацюша“ пакуль не закрылі, але хто ведае... Цяпер нож людзей, якія на загад раптам палюбілі шайбу, можа прыйсьці па „Старт“. І ўсё гэта ў год, калі выйшла кніга пра гісторыю ножнага шпурляку Аршаншчыны.
Навошта ў Воршы клюб, калі ён ёсьць у Барысаве, праўда? Сьняжана Брузгіна (другая зьлева) ў не такі ўжо даўні час актыўна „кузьмавала“ за БАТЭ.
Ігара Мароза на здымку няма. Магчыма, ён топіць за гакейнае „Дынама“ 😀
Вось якія людзі будуць узімку вырашаць замест аршанцаў, ці патрэбны нам футбольны клюб. Які існуе з 1951 году, між іншым.
Рабіце высновы і нічога не забывайце.
Коментарі
Дописати коментар