Старт (Ворша) — Юні Ікс Лабс (Менск). Прадмова
ПЕРАД СУСТРЭЧАЙ
Яшчэ ў першым коле зьявіліся зьвесткі пра грашовыя цяжкасьці „Юні Ікс Лабс“. Будучыня каманды „праграмістаў“ на наступны год выглядае цьмяна. Але ў гэтым яны маюць 26 пунктаў і пазыцыю ў сярэдзіне табліцы. Што на 7 пунктаў болей за аршанцаў, якія ўжо дзесяць сустрэчаў ня могуць перамагчы. У гэтым сэзоне ў складзе „ЮІЛ“ адзначыліся трое гульцоў, якія маюць аршанскае мінулае — Сяргей Мельнік, Павал Кляньнё і Ягор Нікіпаронак.
ІМГНЕНЬНЕ ГІСТОРЫІ
13 верасьня 45 гадоў таму (1980) аршанскі „Старт“ прагуляў гасьцявы паядынак менскаму „Тарпэда“ 0:1.
10 гадоў таму (2015) аршанцы таксама прагулялі ў Менску з розьніцаю ў адзін коч. „Крумкачам“ 1:2, гол у аршанцаў загнаў Дзьмітры Саколка, якога ўжо няма з намі.
5 гадоў таму (2020) аршанцы разышліся мірам дома з „Ашмяною“ 0:0.
ЯК БЫЛО?
„Юні Ікс Лабс“ — абсалютны дэбютант І лігі першынства Беларусі. Каманды сустракаліся толькі аднойчы. Падрахунак процістаяньня „Старт“ — „Юні Ікс Лабс“: 1 сустрэча, +1=0-0, 1-0
2025 Юні Ікс Лабс — Старт — 0:1
ШТО? ДЗЕ? КАЛІ?
Сустрэча адбудзецца ў Воршы ў суботу, 13 верасьня. Яе пачатак прызначаны на 15-ю гадзіну.
Коментарі
Дописати коментар