Дняпро (Магілёў) — Старт (Ворша) — 0:2. Захоўваем месца ў І лізе!
Стартаўцы перамаглі ў Магілёве прынцыповага спадужніка „Дняпро“ 2:0. У першай палове на 25-й хвіліне Макс Жэстараў бліскуча стрэліў з 23 мэтраў у самую „дзявятку“ і адкрыў лік. Пасьля гэтага яшчэ да перапынку аршанцы маглі павялічыць адрыў, але зрабіць гэтага не ўдалося. У другой палове доўга атакаваў „Дняпро“, маючы неблагія магчымасьці агадаць браму Макарава. Але безвынікова. Затое аршанцы на 84-й загналі другі гол, адзначыўся Ільля Селязьнёў. Перамога 2:0! У абодвух выпадках галявую перамачу аддаваў Дзьмітры Тамэла. Таксама на высокім узроўні правёў сустрэчы абаронца Станіслаў Іршаў.
Пры гэтым стартаўцы перамаглі пры дзьвюх траўмах, замены Чакура і Салімава былі вымушаныя. Але, на шчасьце, ні Бабчанок, ні Беразун, якія выйшлі на поле, сумятні ў тактыку каманды ня ўнесьлі. Важная перамога! Блакітна-чорныя зь цяжкасьцю, але захоўваюць месца ў І лізе!
СТАРТ: Макараў, Іршаў, Адамчык, Салімаў (Беразун, 59), Жэстараў, Расолька (Лавал, 69), Тамэла, Воўчанка, Гонжураў, Селязьнёў, Чакур (Бабчанок, 22).

Коментарі
Дописати коментар