Выбіраем Стартаўца году-2025

Завяршыўся сэзон 2025 году для нашай каманды. Ягоныя вынікі для нас ня добрыя — усталявана некалькі антырэкордаў клюбу. Але магло быць і горш, бо яшчэ на пачатку лістапада здавалася, што аршанцам ня ўдасца захаваць месца ў І лізе. Адылі ж „Старт“ фінішаваў на 16-м месцы сярод 18 камандаў і налета зноў выступіць у І лізе. Здараліся, як заўсёды, і добрыя паядынкі. Многія гульцы намагаліся гуляць як найлепей, нягледзячы на відавочныя і ўсім вядомыя цяжкасьці каманды, кепскія вынікі, траўмы і пашкоджаньні. Час вызначыць, хто ж, на думку аршанскіх заўзятараў, быў найлепшым гульцом блакітна-чорнага калектыву сёлета.


Называем дзевяць гульцоў і пункт „іншы шпурляр“, калі можна будзе назваць прозьвішча, лістуючы на orshafans@gmail.com


Шаноўнае спадарства, галасуйма!

Коментарі

Популярні дописи з цього блогу

«Моўны інспэктар» Ігар Случак: «Калі беларуская мова зьяўляецца ў нейкай галіне, у 8 з 10 выпадкаў яна адтуль ужо не зьнікае»

Кубак Беларусі, 1/16 фіналу. Старт (Ворша) — Дынама (Берасьце). Прадмова

Старт (Ворша) — Паперапрам (Гомель) — 0:3