15 гадоў Радыё Аршыца!
Іставашаноўныя, 9 лютага 2011 году нарадзіўся Orshafans — наш дыярыюш. Сёньня 15 гадоў, як мы няспынна пішам пра гісторыю і сучаснасьць спорту ў Воршы, Беларусі і сьвеце!
🔎 Уводзячы пэўныя словы ў пошуку, можаце натрапіць на нейкія старыя допісы. Плюс не забывайце старэйшыя архівы на orshafans.livejournal.com, orshafans2.livejournal.com, orshafans3.livejournal.com
💰 Будзем вельмі ўдзячныя кожнаму з вас, калі вы ахвяруеце нам манэтку на дапамогу ў нашай дзейнасьці.
📖 Летась выйшла кніга „На ‚Старт’ і ў ‚Тэмпе’. Ножны шпурляк на Аршаншчыне“ — першае буйное гістарычнае выданьне пра гісторыю футболу ў нашым краі. Яшчэ раз дзякуем усім, хто спрычыніўся да яго словам і справай! Далей будзе!
А сёньня чаму б ня выпіць адзін-два-тры куфлі за нас 🍻

Коментарі
Дописати коментар