БАТЭ-ІІ (Барысаў) — Старт (Ворша) — 1:2

Два хуткія галы вырашылі лёс паядынку на нашу карысьць. Нарэшце, зь 5-й спробы аршанцам удалося перамагчы дублёравы склад БАТЭ. Героем паядынку можна назваць Івана Агеева. Аршанец, які ўпершыню гуляе за клюб роднага места, на 17-й хвіліне агадаў браму барысаўскіх сам, а на 21-й выдаў галявую перадачу Мікіту Тарбякову. Прапусьцілі аршанцы ўжо на 67-й, але гэта БАТЭ-ІІ не дапамагло, вікторыя стартаўцаў!




СТАРТ: Валадзькоў, Тарбякоў, Бабчанок (Жвірбля, 46; Рудзянок, 80), Беразун (Камароў, 69), Ціхаміраў, Агееў (Вехцеў, 46), Стаін (Кулеш, 69), Воўчанка, Жалезьнікаў (к), Шалычаў, Бардукоў.






ЛІЧБЫ

Стартаўцы ўпершыню перамаглі ў заліковым паядынку другую каманду БАТЭ.

Дзяніс Рудзянок і Арцём Жвірбля ўпершыню надзелі кашулі „Старту“. Яны сталі, адпаведна, 289-м і 290-м гульцамі, якія баранілі колеры аршанцаў у І лізе першынства незалежнай Беларусі.

Глеб Жалезьнікаў згуляў 144-ы паядынак за „Старт“ і дагнаў легендаў клюбу папярэдніх пакаленьняў: 1980-х Аляксандра Саўчанкава і 1990-х Міхаіла Рыжалу. Цяпер яны дзеляць 15-ю прыступку пераліку старажылаў клюбу.

Іван Беразун налічыў на свой рахунак 124-ю сустрэчу, што дазволіла яму дагнаць адметнага шпурляра клюбу 1990-х гг. Ігара Дзьмітрыевіча, цяпер яны абодва на 22-м месцы сьпісу старажылаў.

Мікіта Воўчанка ў сустрэчы з БАТЭ-ІІ дагнаў у колькасьці сустрэчаў за родны клюб галоўнага трэнэра Дзьмітрыя Суздальцава. У іх, а таксама ў Аляксандра Ладзянога і Аляксандра Чарневіча па 111 гульняў.

Коментарі

Популярні дописи з цього блогу

Кніга „На ‚Старт’ і ў ‚Тэмпе’! Ножны шпурляк на Аршаншчыне“! Дзе купіць?

Аршанскі стадыён на аэраздымках часоў ІІ усясьветнай вайны

Грошы і Ворша. Архівы пра грошы ў аршанскім ножным шпурляку