Маладэчна — Старт (Ворша). Прадмова

ПЕРАД СУСТРЭЧАЙ

„Маладэчна“ — адно з галоўных навінадаўцаў І лігі. Па-першае, „зялёна-белыя“ не замацаваліся ў Вышняй лізе, вылецеўшы адтуль пасьля першага ж сэзону. Нядаўна галоўны трэнэр каманды таго часу Аляксандар Храпкоўскі ў размове з журналістамі расказаў пра леташнія ўмовы, фактычна падводзячы, што ў „Маладэчны“ з такім стаўленьнем кіраўніцтва не было сапраўднай магчымасьці замацавацца сярод „шляхты“. У камандзе нават у той час не было доктара, лекаў і масажыста, а прэміяльныя выглядалі вельмі сьціпла. Такім чынам, мара пра вяртаньне маладачанскага ножнага шпурляку на арбіту Вышняй лігі спраўдзілася, але праз год усё зноў трэба пачынаць з пачатку.


Па-другое, у клюбе ўжо адбылася зьмена трэнэра. Яшчэ да пачатку першынства маладачанскія кіраўнікі вырашыла разьвітацца з Паўлам Бацютам. У 1-м туры камандаў часова кіраваў Сямён Хаткевіч, і „зялёна-белыя“ перагулялі пінскую „Хвалю“ 1:0. Пазьней галоўным трэнэрам афіцыйна прызначылі аднаго з найбольш знакамітых адмыслоўцаў у Беларусі — Юрыя Пунтуса. Летась 65-гадовы трэнэр працаваў у віцебскім „МЛ“, але ў ліпені 2024 году пакінуў тую каманду і з таго часу заставаўся бяз практыкі. Камэнтуючы прызначэньне, Пунтус прызнаўся, што рызыкнуў. Але варта адзначыць, што „Маладэчна“ мае якасны паводле мерак І лігі склад і расцэньваецца як прэтэндэнт на падвышэньне. Прызначэньне такога аўтарытэтнага адмыслоўца адно падкрэсьлівае амбіцыі клюбу.


Па-трэцяе, як стала вядома з камэнтароў звольненага Бацюты і ягонага папярэдніка Храпкоўскага, у клюбе пасьля вылету з Вышняй лігі нечакана сталі даваць большыя заробкі, чым было ў час выступаў каманды ў эліце. Бацюта яшчэ й панаракаў на іншыя абставіны — клюб толькі за месяц да старту ў І лізе атрымаў магчымасьць займацца на полі поўнага памеру, да таго частка была пакрытая сьнегам. Яму ўдалося сфармаваць каманду, запрасіць новых гульцоў і выпрацаваць стратэгію на выкананьне галоўнай задачы, але тут трэнэра звольнілі.


Па-чацьвертае, каманду дапоўніў цэнтральны абаронца Эдуард Жэўнераў — вельмі заўважная постаць у беларускім ножным шпурляку. Цяпер Эдуарду ўжо 38 гадоў, але ягоны досьвед можа вельмі спатрэбіцца „Маладэчне“. Абаронца гуляў за шэраг клюбаў, у тым ліку за менскае і берасьцейскае „Дынама“, але найбольш праславіўся ў магілёўскім „Дняпры“, зь якім даходзіў да заключнага этапу кваліфікацыі Лігі Эўропы і браў масяжовыя мэдалі першынства Беларусі. Раней Жэўнераў ужо выступаў у І лізе, і тады дапамог павысіцца ў клясе койданаўскаму „Арсэналу“.


Наперад, аршанскі Старт!!!

ІМГНЕНЬНЕ ГІСТОРЫІ

„Маладэчна“ — клюб даволі стары, нават крыху старэйшы за наш. Мясцовая „Рэгіянальная газета“ яшчэ да рэпрэсіяў у краіне, якія абрынуліся й на недзяржаўную журналістыку, выдала цудоўны пуцяводнік гісторыі маладачанскага ножнага шпурляку. Кепская навіна — праз рэпрэсіі ў Сеціве не прайсьці на тую старонку. Добрая навіна — мы людзі запасьлівыя і своечасова зрабілі патрэбныя копіі. Вялікі дзякуй калегам-дасьледнікам з Маладэчны, якія чуваюць і зьбіраюць гісторыю свайго краю!


У 1963 годзе каманда спадужнікаў, якая тады звалася „Спартаком“, стала чэмпіёнкай БССР. Гэта найвялікшае дасягненьне каманды ў гісторыі.


А яшчэ ў 1951 годзе, роўна 75 гадоў таму маладачанскае „Дынама“ было сярод калектываў, якія выступалі ў першынстве рэспублікі, дзе быў і „Лякаматыў“ з Воршы. Аршанскія чыгуначнікі тады двойчы разгромна прагулялі дынамаўцам — спачатку 3:7, потым 1:6. На здымку маладачанскае „Дынама“ ўзору 1949 году — тады ж у Воршы ўжо дзейнічала спартовае таварыства „Праца“, але ў ножным шпурляку ў тыя гады Воршу „на рэспубліцы“ прадстаўляў „Лякаматыў“.



Што тычыцца дня 11 красавіка, калі „Старт“ сустрэнецца з „Маладэчнам“ зноў, дык у гэтым дзень аршанцам рэдка выпадала гуляць. Юбілейны дзень тут толькі адзін. 35 гадоў таму, у 1991-м, у міжмескім таварыскім турніры „Лягмаш-АІЗ“, як называлася нашая дружына тады, перагуляла 2:1 каманду ДзЮСШ № 4. У тых спаборніцтвах першае месца ўзяў смаленскі СКІФ, а „Лягмаш-АІЗ“ фінішаваў толькі 3-м, саступіўшы й вусьцянскаму „Коласу“.


ЯК БЫЛО?

Сёлета ў аршанцаў ня будзе сустрэчаў з традыцыйным спадужнікам — „Баранавічамі“, якія ўпершыню выйшлі ў Вышнюю лігу. Затое іншы звыклы праціўнік вярнуўся — гульняў супраць яго ў блакітна-чорных нават больш, чым з „Баранкамі“. У апісаньні сустрэчаў мінуўшчыны пакідаем назву маладачанскага клюбу той, якой яна была на момант паядынку, у аршанцаў паўсюль пішам гістарычную назву „Старт“.

Падрахунак процістаяньня „Старту“ з „Маладэчнам“: 53 сустрэчы, +15=13-25, 77-86

1952 Старт — Дынама — 1:3

1952 Старт — Дынама — 1:2

1957 Старт — Маладэчна — 3:1

1957 Маладэчна — Ворша — 1:3

1959 Старт — Фабрыка гармонікаў — 7:2

1960 Станкабудаўнік — Старт — 2:3

1960 Старт — Станкабудаўнік — 0:4

1974 Старт — Сэлена — 1:2

1974 Сэлена — Старт — 2:1

1975 Сэлена — Старт — 0:0

1975 Старт — Сэлена — 1:0

1977 Старт — Сэлена — 1:1

1977 Сэлена — Старт — 3:0

1978 Старт — Сэлена — 2:1

1978 Сэлена — Старт — 3:1

1981 Старт — Мэталіст — 2:3

1981 Мэталіст — Старт — 1:1

1982 Мэталіст — Старт — 0:0

1982 Старт — Мэталіст — 6:2

1983 Старт — Праца — 3:1

1983 Праца — Старт — 1:0

1984 Праца — Старт — 2:0

1984 Старт — Праца — 4:2

1985 Старт — Праца — 2:0

1985 Праца — Старт — 0:0

1992/93 Старт — Электрамодуль — 3:0

1992/93 Электрамодуль — Старт — 0:0

1993/94 Электрамодуль — Старт — 1:1

1993/94 Старт — Электрамодуль — 0:0

2000 Маладэчна — Старт — 1:1

2000 Старт — Маладэчна — 0:2

2006 Маладэчна — Старт — 2:0

2006 Старт — Маладэчна — 1:1

2007 Маладэчна — Старт — 2:1

2007 Старт — Маладэчна — 5:1

2008 Маладэчна — Старт — 1:1

2008 Старт — Маладэчна — 0:2

2009 Старт — Маладэчна — 1:2

2009 Маладэчна — Старт — 4:0

2010 Старт — Маладэчна — 0:1

2010 Маладэчна — Старт — 7:3

2011 Забудова — Старт — 0:0

2011 Старт — Забудова — 1:2

2012 Маладэчна — Старт — 4:1

2012 Старт — Маладэчна — 2:2

2013 Маладэчна — Старт — 1:5

2013 Старт — Маладэчна — 2:1

2022 Маладэчна — Старт — 2:1

2022 Старт — Маладэчна — 1:2

2023 Маладэчна — Старт — 1:3

2023 Старт — Маладэчна — 1:2

2024 Маладэчна — Старт — 2:0

2024 Старт — Маладэчна — 0:1


ШТО? ДЗЕ? КАЛІ?

Гульня адбудзецца ў суботу, 11 красавіка ў пасёлку Чысьць на стадыёне „Школьны“. А 15:00 прагучыць стартавы сьвісток.

Коментарі

Популярні дописи з цього блогу

Старт (Ворша) — Паперапрам (Гомель) — 0:3

Кубак Беларусі, 1/16 фіналу. Старт (Ворша) — Дынама (Берасьце). Прадмова

Аршанскі стадыён на аэраздымках часоў ІІ усясьветнай вайны