Старт (Ворша) — Слонім. Прадмова

СТАНОВІШЧА НАПЯРЭДАДНІ

Сяргей Падрэцкі ўзначальвае „Слонім“ ад студзеня 2025 году. Сёлетні стан „львоў“ зусім іншы за тое, які быў летась. У папярэднюю пару слонімцы змагаліся з аршанцамі ў завыжыванцы. Цяпер жоўта-сінія маюць 10 пунктаў, а блакітна-чорныя 7. Абодва клюбы займаюць месцы ў галаве табліцы.


У складзе „Слоніму“ гуляе злучны Марат Калінчанка, які некалькі сэзонаў выступаў за „Старт“. У складзе нашага клюбу правёў 58 паядынкаў і загнаў 4 галы.


Трэба адзначыць таксама й тое, што „Слонім“ мае моцнага брамніка — 28-гадовы Андрэй Агапаў 323 хвіліны трымаў сваю браму замкнёнай, і толькі ў 4-м туры пінскай „Хвалі“ ўдалося яго прабіць. Сёлета Агапаў дасягнуў 20 „сухіх“ гульняў за слонімцаў, чаго не рабіў да яго ніхто з брамнікаў клюбу.



ІМГНЕНЬНЕ ГІСТОРЫІ

Толькі аднойчы ў гісторыі аршанцы згулялі на 1 траўня. Адбылося гэта 22 гады таму, у 2004 годзе. Тады ў гэты дзень пачалося першынство ІІ лігі, блакітна-чорныя сустрэліся са шклоўскім „Спартаком-ВАР“ і разграмілі суседзяў 3:0. Два галы ў той сустрэчы правёў Віталь Алешчанка, а лік у першай палове адкрыў ягоны брат Юры.


Што было з братамі далей — асобная і вельмі сумная гісторыя. Але ў той дзень аршанская дружына правяла адзін з найлепшых дэбютаў у гісторыі. Гэта стала для каманды якасным разгонам, і ў выніку ў тым годзе „Старт“ фінішаваў у дывізіёне на 2-м месцы пасьля менскай „Зьмены“ і падняўся ў І лігу.


ЯК БЫЛО?

Два гады запар каманды абменьваліся перамогамі на сваіх палёх. Падрахунак процістаяньня „Старт“ (Ворша) — „Слонім“: 38 сустрэчаў, +15=4−19, 53-64

1987 Старт — Старт (Слонім) — 3:1

1987 Старт (Слонім) — Старт — -: + (3:1)

1992 Старт — Альберцін (Слонім) — 0:3

1996 Камунальнік (Слонім) — Старт — 3:1

1996 Старт — Камунальнік (Слонім) — 0:4

1999 Старт — Камунальнік (Слонім) — 1:1

1999 Камунальнік (Слонім) — Старт — 2:0

2001 Старт — Камунальнік (Слонім) — 4:1

2001 Камунальнік (Слонім) — Старт — 3:0

2005 Старт — Камунальнік (Слонім) — 2:1

2005 Камунальнік (Слонім) — Старт — 0:1

2011 Старт — Камунальнік (Слонім) — 0:1

2011 Камунальнік (Слонім) — Старт — 4:2

2012 Старт — Камунальнік (Слонім) — 1:0

2012 Камунальнік (Слонім) — Старт — 4:0

2015 Слонім — Старт — 3:0

2015 Старт — Слонім — 0:2

2016 Слонім — Старт — 0:0

2016 Старт — Слонім — 2:0

2017 Старт — Слонім — 1:2

2017 Слонім — Старт — 1:4

2018 Слонім — Старт — 2:0

2018 Старт — Слонім — 2:2

2019 Старт — Слонім — 1:0

2019 Слонім — Старт — 1:3

2020 Слонім — Старт — 2:1

2020 Старт — Слонім — 1:3

2021 Слонім — Старт — 0:2

2021 Старт — Слонім — 3:3

2021 Слонім — Старт — 2:4

2022 Слонім — Старт — 3:2

2022 Старт — Слонім — 4:0

2023 Старт — Слонім — 1:2

2023 Слонім — Старт — 2:1

2024 Старт — Слонім — 2:0

2024 Слонім — Старт — 2:0

2025 Старт — Слонім — 3:0

2025 Слонім — Старт — 4:1


*пазначана назва спадужніка на момант правядзеньня гульні. У аршанцаў — заўсёды „Старт“


ШТО? ДЗЕ? КАЛІ?

Сустрэча адбудзецца ў пятніцу, 1 траўня а 15-й гадзіне ў Воршы на цэнтральным стадыёне.

Коментарі

Популярні дописи з цього блогу

Кубак Беларусі, 1/16 фіналу. Старт (Ворша) — Дынама (Берасьце). Прадмова

Старт (Ворша) — Паперапрам (Гомель) — 0:3

Старт (Ворша) — Дынама-ІІ (Менск). Прадмова