Слуцак — Старт (Ворша) — 3:1

Наша каманда правяла добрую сустрэчу супраць спадужніка, які тузін гадоў да гэтага сэзону выступаў у Вышняй лізе. Прапусьцілі мы ўжо на 2-й хвіліне, але такі раньні гол не паламаў гульні. На 43-й хвіліне за дзьве жоўтыя карткі выдалілі з поля случака Чудука, але нават у меншасьці „Слуцак“ агадаў нашу браму ўжо ў сярэдзіне другой паловы сустрэчы.


Адылі аршанцы знайшлі сілы і скарацілі адставаньне, вярнулі няпэўнасьць на поле. На 78-й Рудзянок добра закінуў па правым краі на Вехцева, Вехцеў прайшоў да краю карнай і прастрэліў, а там па-майстэрску падставіў нагу Пашкевіч! 1:2!


Празь 10 хвілін Шалычаў загнаў гол пасьля выкананага Пашкевічам свабоднага боцу, аднак узяцьце брамы не залічылі з прычыны становішча па-за гульнёй. І неўзабаве пасьля гэтага „Слуцак“ загнаў пераможны.








СТАРТ: Валадзькоў, Тарбякоў, Беразун (Пашкевіч, 67), Ціхаміраў, Стаін (Рудзянок, 46; Дамброўскі, 79), Кулеш, Воўчанка, Вехцеў (Камароў, 79), Жалезьнікаў (к), Шалычаў, Бардукоў.



ЛІЧБЫ


„Старт“ зазнаў 10-й паразы ў 14 заліковых сустрэчах супраць слуцкіх камандаў.


Аршанцы зазналі 8-й паразы ад случакоў запар.


Іван Беразун правёў 128-ю сустрэчу ў кашулі „Старту“ і апярэдзіў Аляксея Казарына. Цяпер Іван на 21-м месцы ў сьпісе старажылаў аршанскага клюбу за ўсю гісторыю.

Коментарі

Популярні дописи з цього блогу

Кніга „На ‚Старт’ і ў ‚Тэмпе’! Ножны шпурляк на Аршаншчыне“! Дзе купіць?

Аршанскі стадыён на аэраздымках часоў ІІ усясьветнай вайны

Грошы і Ворша. Архівы пра грошы ў аршанскім ножным шпурляку