Ніва (Доўбізна) — Старт (Ворша) — 1:1

Камэнтатары зноў бавяцца ў пералік момантаў, а нас цікавіць лік на ўлікоўніку. У нейкі час цягам паядынку каманда Дзьмітрыя Суздальцава паставіла на нічыю, асаблівую боязь у нас выклікалі, натуральна, заключныя 20 хвілінаў паядынку, калі нашая дружына звычайна застаецца „без батарэек“. Але тут аршанцы вытрымалі, ды яшчэ некалькі разоў істотна пагражалі браме гаспадароў. Так што няхай бавяцца ў валоданьне шпурляком, тэрыторыяй, а лічбы на ўлікоўніку, і яны паказваюць 1:1.


Гол нашы правялі вельмі хуткі, ужо на 4-й хвіліне Максім Пашкевіч агадаў браму гаспадароў зь перадачы Мікіты Вехцева.


Стартаўцы сьвядома абралі гульню другім нумарам, і яна не выглядала безнадзейна. Ёсьць пытаньні да асобных пазыцыяў і канкрэтных дзеяньняў, але адзін пункт стартаўцы заслужылі.



СТАРТ: Валадзькоў, Тарбякоў, Беразун, Стаін, Пашкевіч, Кулеш (Бабчанок, 65), Воўчанка, Вехцеў, Жалезьнікаў (к) (Камароў, 90+4), Шалычаў, Бардукоў.



Палова момантаў „Нівы“ ў гульні — стрэлы з добрых пазыцый па вераб’ях, так што ня трэба размусольваць пра тое, што гаспадары „мусілі перамагчы“. Праўда, і Валадзькоў згуляў бліскуча ў некалькіх эпізодах.



ЛІЧБЫ

Аршанцы правялі 7-ы паядынак супраць „Нівы“ і ні разу не перамаглі яе.

Не было ніводнай гульні паміж камандамі, дзе прынамсі адна зь іх завяршала сустрэчу без агаданай брамы.

Глеб Жалезьнікаў правёў 150-ы паядынак за клюб (15-е месца за ўсю гісторыю), Іван Беразун 130-ы (21-е), Мікіта Воўчанка 117-ы (27-е).

Commenti