Фэльетон пра цэнтральны стадыён 80 гадоў таму
80 гадоў таму, у 1946-м Аршанскі мескі савет паабяцаў пасьляваеннае аднаўленьне цэнтральнага стадыёну Воршы. Нацысты ў вайну разбурылі яго, але ў 1945-м аршанцы паставілі на ім брамы і правялі спаборніцтвы ў лёгкай атлетыцы.
Што атрымлівалася — пісала ў 1953-м ґазэта „Ленінскі прызыў“ у рубрыцы „Аршанская рэпка“. Чытаем пра гаротны стан спраў, але сёе-тое даведваемся.
Аўтар фэльетону, створанага паводле „Фізкультурніка Беларусі“, падпісаны як „А.Баранаў“, сьцьвярджаў, што на полі пасьвіліся каровы, а пастух забараніў дзецям гуляць. Пазьней тут садзілі бульбу і рэпу, а ў час гаспадараньня ДСТ „Праца“ агароджу паламалі, і на поле сталі хадзіць козы.
Яшчэ перад вайною сюды вяла арка з надпісам „Гарадскі стадыён“ (невядома, якой мовай і якім правапісам — здымак не захаваўся, таму падаем, як у тэксьце). Важны факт — тут перад вайною ўсталявалі другі ў Беларусі стралковы стэнд!
Фэльетон бэсьціў старшыню Аршанскага выканкаму Кудзінава і загадчыка спартовым сэктарам Саковіча за абыякавасьць.
Коментарі
Дописати коментар