Асіповічы — Старт (Ворша). Прадмова

ПЕРАД СУСТРЭЧАЙ

Справы абодвух клюбаў, як і летась, так сабе. Аршанцы прынамсі набралі 11 пунктаў, але за апошнія туры спусьціліся з 5-а месца на 14-е. Асіпаўчане дагэтуль не здабылі ніводнай перамогі і агулам набралі толькі 1 пункт. Гэта яўна прэтэндэнт на вылет у ІІ лігу, калі нічога ня зьменіцца і калі ўзімку будзе працаваць спартовы падыход.


Мноства гульцоў, якія выйдуць на поле ў туры, добра знаёмыя паміж сабою і гулялі за абодва калектывы. Неяк пайшло, што нашы каманды маюць добрыя адносіны на роўні кіраўнікоў, і таму ўзаемныя пераходы ў апошнія гады не былі рэдкасьцю. Напрыклад, за «Асіповічы» раней гулялі Глеб Жалезьнікаў, Арцём Валадзькоў, Даніла Стаін. Браму «зялёна-белых» цяпер бароніць Максім Макараў, які нядаўна выступаў за «Старт». Праўда, у Асіповічах ён не асноўны брамнік і правёў у гэтым першынстве толькі 2 сустрэчы. № 1 у дружыне ёсьць Рустам Гурыновіч.



Вітаньні ўсім стартаўцам на сьвеце з баўґарскага Плоўдыву!

ІМГНЕНЬНЕ ГІСТОРЫІ

20 чэрвеня 75 гадоў таму (1951) аршанскі «Лякаматыў» у яскравай гульні перамог «Лякаматыў» зь Віцебску ў Кубку Заходняй чыгункі. Да перапынку аршанскія «паравозы» саступалі 1:3, але пасьля перапынку на траўнік выйшла бытта зусім іншая дружына — віцябляне толькі пасьпявалі даставаць шпурлякі зь сеткі. Перамога аршанцаў 5:3 і выхад у паўфінал розыгрышу!



45 гадоў таму (1981) аршанскі «Старт» на стадыёне «Лякаматыў» прымаў жодзінскае «Тарпэда» ў паядынку першынства БССР. Гульня завяршылася ўнічыю 1:1. На жаль, аўтары галоў невядомыя.

У той жа дзень бараньскі «Тэмп» у гасьцях зь лікам 3:2 перамог жлобінскі «Дняпро». Галы ў каманды з Барані заганялі Вускоў-2 і Лавіцкі.


ЯК БЫЛО?

Летась за дзьве сустрэчы першынства каманды настралялі адна адной 10 галоў. Асіпаўчане згулялі лепей — перамога і нічыя.


Гісторыя цяперашняга спадужніка ідзе не з чыгункі, зь якой звычайна асацыююцца Асіповічы, а з кардонна-рубэроіднага заводу (КРЗ), на якім каманду заснавалі ў 1994 годзе. У колькасьці перамог пераважаюць аршанцы, а вось заганялі часьцей асіповіцкія. Падрахунак процістаяньня «Старту» з «Асіповічамі»: 37 сустрэчаў, +18=5–14, 56–60


1994/95 Старт — КРЗ — 3:0 (+: -)

1994/95 КРЗ — Старт — 0:2

1995 Старт — КРЗ — 1:0

1998 Сьвіслач-Дах — Старт — 5:1

1998 Старт — Сьвіслач-Дах — 1:1

2000 Старт — Сьвіслач-Дах — 1:0

2000 Сьвіслач-Дах — Старт — 0:3

2001 Старт — Сьвіслач-Дах — 2:0

2001 Сьвіслач-Дах — Старт — 4:2

2004 Старт — Асіповічы — 2:1

2004 Асіповічы — Старт — 1:0

2006 Старт — Асіповічы — 2:1

2006 Асіповічы — Старт — 1:2

2007 Старт — Асіповічы — 2:0

2007 Асіповічы — Старт — 1:2

2008 Асіповічы — Старт — 1:3

2008 Старт — Асіповічы — 2:5

2009 Старт — Асіповічы — 0:4

2009 Асіповічы — Старт — 2:1

2010 Асіповічы — Старт — 3:0

2010 Старт — Асіповічы — 0:1

2011 Старт — Асіповічы — 2:5

2011 Асіповічы — Старт — 4:3

2012 Асіповічы — Старт — 2:3

2012 Старт — Асіповічы — 0:2

2013 Старт — Асіповічы — 0:1

2013 Асіповічы — Старт — 0:1

2014 Асіповічы — Старт — 1:1

2014 Старт — Асіповічы — 1:0

2017 Асіповічы — Старт — 1:1

2017 Старт — Асіповічы — 2:4

2022 Асіповічы — Старт — 0:0

2022 Старт — Асіповічы — 3:2

2023 Асіповічы — Старт — 1:3

2023 Старт — Асіповічы — 3:0

2025 Асіповічы — Старт — 4:2

2025 Старт — Асіповічы — 2:2


*асіпаўчане падпісаныя назвай, дзейнай на момант гульні.


ШТО? ДЗЕ? КАЛІ?

Сустрэча адбудзецца ў суботу, 20 чэрвеня на асіповіцкім стадыёне «Юнацтва». А 15-й прагучыць стартавы сьвісток.

Коментарі

Популярні дописи з цього блогу

Кніга „На ‚Старт’ і ў ‚Тэмпе’! Ножны шпурляк на Аршаншчыне“! Дзе купіць?

Аршанскі стадыён на аэраздымках часоў ІІ усясьветнай вайны

Грошы і Ворша. Архівы пра грошы ў аршанскім ножным шпурляку