10 ліпеня Дзень Воршы!

У гэты дзень у 1067 годзе Ворша згадваецца ўпершыню ў летапісе.



З тым запісам зьвязаная здрада кіеўскіх князёў. Тады, як пісала „Аповесьць мінулых гадоў“, кіеўскія князі прыбылі на перамовы „На Рши у Смолиньска“ з полацкім князем Усяславам Чарадзеем. На знак чысьціні намераў цалавалі крыж, але затым захапілі князя Ўсяслава ў палон. У хцівых кіеўлянаў нічога ня выйшла — нават у астрозе Ўсяслаў Чарадзей стаў настолькі паважаным сярод жыхарства Кіева, што яго запрасілі на княжаньне. Але той так любіў свой Полацак, што вярнуўся туды.


Ворша ўжо жыла і разьвівалася. Дык жыві ж і далей, родная! Ты вернешся на шлях поступу і зноў будзеш квітнець! А на здраднікаў — меч.

Commenti

Post popolari in questo blog

Кніга „На ‚Старт’ і ў ‚Тэмпе’! Ножны шпурляк на Аршаншчыне“! Дзе купіць?

Грошы і Ворша. Архівы пра грошы ў аршанскім ножным шпурляку

У выканкаме думаюць, як збаёдаць каманду