100 гадоў таму. Пастанова пра адпраўленьне зборнай Воршы ў Менск

Роўна 100 гадоў таму, 23 ліпеня 1926 году Аршанскі акруговы савет фізычнае культуры (ААСФК) выдаў пастанову № 368 аб адпраўцы зборнай Воршы ў Менск на спаборніцтвы.


Старшынём каманды (тады так называлі трэнэра) быў Рудкоўскі, а капітанам Фядулаў. Прадстаўніком каманды быў старшыня ААСФК Лёў.


На дакумэнце — подпіс сакратара Фрыдмана.


Падрабязьней пра тыя падзеі стогадовай даўніны можна прачытаць у кнізе „На ‚Старт’ і ў ‚Тэмпе’. Ножны шпурляк на Аршаншчыне“. Кнігу яшчэ можна набыць. А ў гэтым допісе вашай увазе тая самая пастанова. Зь пячатак ужо прынялі ідыш і польскую мовы, пакінуўшы беларускую і расейскую. Беларусізацыя яшчэ працягваецца. Праўда, у паперы хапае артаграфічных памылак і чужародных словаў.

Commenti

Post popolari in questo blog

Кніга „На ‚Старт’ і ў ‚Тэмпе’! Ножны шпурляк на Аршаншчыне“! Дзе купіць?

Аршанскі стадыён на аэраздымках часоў ІІ усясьветнай вайны

Грошы і Ворша. Архівы пра грошы ў аршанскім ножным шпурляку