Старт (Ворша) — Смаргоні — 1:1
Нічыя дома з суседам у табліцы. Сярэдні вынік, але прымальны на тле чэрвеньскіх.
Ужо на 4-й хвіліне Валадзькоў адбіў два запар небясьпечныя стрэлы смаргоньцаў. А на 6-й хвіліне траўму атрымаў старажыл клюбу Іван Беразун, яго вымушана замянілі. У гасьцей было шмат размоваў пра Барыса Фартуну, злучнага, які прыехаў з расейскай ФНЛ. Ён сапраўды паказаў якасную гульню.
Гол у складзе аршанцаў загнаў на 22-й хвіліне Мікіта Вехцеў пасьля перадачы Глеба Жалезьнікава. Але ўжо праз 8 хвілінаў стартаўцы здалі сваю браму на карным боцы. У другой палове аршанцы аддалі шпурляк гасьцям, а самыя дзейнічалі закідамі і контраатакамі.
Трывогу выклікае тое, што наша дружына амаль выключна атакуе левым краем. Зразумела, там ёсьць ня толькі Жалезьнікаў, але і часта актыўны ў падлучэньнях да атакі Шалычаў. Але правы край Суздальцаву трэба ажыўляць — атакі празь яго залішне павольныя і часта завяршаюцца нічым. Больш за тое, гэта дазваляе спадужнікам перабудоўваць гульню пад свой правы край абароны і больш плённа там разбураць нашыя атакі. Напэўна, з тае прычыны Жалезьнікава пасьля заменаў у другой палове часова адпраўлялі якраз направа.
Шалычаў у гульні быў досыць учэпістым у абароне, але адсотак дакладнасьці перадач у яго быў нізкім. У канцы сустрэчы хутчэй смаргоньцы маглі выйсьці наперад, хоць сапраўдных момантаў агадаць наш браму яны мелі вобмаль.




Commenti
Posta un commento