Хваля (Пінск) — Старт (Ворша) — 3:1
На жаль, не прывозім з Палесься ніводнага пункту. Няўважліва чарговым разам згулялі ня проста ў карнай, а ў брамніцкай! Даваць праціўнікам прымаць там перадачы і шчыраваць нельга. Гэта вызначыла пераможцу сустрэчы.
Гол у нашай дружыны загнаў з карнага боцу Максім Пашкевіч на 42-й хвіліне. Цяпер у нашага даўганогага стральца ўжо 6 галоў у першынстве — на зайздрасьць многім!
СТАРТ: Валадзькоў, Быкаў, Тарбякоў, Бабчанок, Ціхаміраў (Кулеш, 82), Стаін, Пашкевіч, Кудзінаў (Камароў, 66), Жалезьнікаў (к), Шалычаў, Бардукоў.
ЛІЧБЫ
Максім Пашкевіч дасягнуў лічбы ў 10 галоў за „Старт“ ва ўсіх турнірах. Для гэтага яму спатрэбіліся толькі 16 гульняў. Рэдкая скарастрэльнасьць.
Гол Пашкевіча з карнага боцу — толькі другі зь нерухомага становішча (стандарту) ў сёлетнім першынстве і трэці агулам у сэзоне. Іншы карны ў кубку рэалізаваў Жалезьнікаў. А першы гол зь нерухомага быў з кутняга — нагадваем пра чароўнае выкананьне Вехцева ў Астраўцы.
„Хваля“ перамагла стартаўцаў дома ў чацьверты раз запар.
Аршанцы скончылі гульню ў Пінску з прапушчанымі галамі ў 13-ы раз запар. Апошнім разам захаваць браму сухой удалося ажно 27 гадоў таму, у 1999-м.
Commenti
Posta un commento