Старт (Ворша) — БАТЭ-ІІ (Барысаў) — 1:2

Дружына ў сваім рэпэртуары. Забірае пункты ў тых, хто ў галаве і аддае тым, хто ў хвасьце. Прыезд другой каманды барысаўчанаў у Воршу прынёс посьпех гасьцём. У аршанцаў адзіны гол загнаў Александровіч на 82-й хвіліне. Іншы навак гэтага лета Страбцоў адзначыўся першай выніковай перадачай за наш клюб.

Адылі на той момант барысаўскія госьці ўжо вялі ў два мячы і давялі гульню да перамогі.


СТАРТ: Валадзькоў, Александровіч, Тарбякоў, Бабчанок, Беразун, Стаін (Страбцоў, 61), Пашкевіч (Ціхаміраў, 61), Кулеш (Касьцюковіч, 61), Жалезьнікаў (к) (Воўчанка, 87), Шалычаў, Бардукоў.

Фота


ЛІЧБЫ

Мікіта Воўчанка правёў 125-ю сустрэчу за родны клюб, апярэдзіў Ігара Дзьмітрыевіча і дагнаў Сяргея Лабацэвіча.

Мікіта Бабчанок правёў 101-ы паядынак за „Старт” і апярэдзіў паводле гэтага паказьніку Віктара Шамбоўскага. Цяпер Мікіта стаў упоравень зь Леанідам Русецкім.

На сваім полі аршанцы яшчэ не перамагалі другую каманду барысаўчанаў.

У сябе дома Мальцы сёлета прапускаюць у кожнай гульні.

Апошняю хатняю гульнёю без прапушчаных галоў у аршанцаў была сустрэча супраць „Слоніму” (3:0), якая прайшла 18 траўня 2025 году. Год і больш за тры месяцы таму!

Commenti

Post popolari in questo blog

Кніга „На ‚Старт’ і ў ‚Тэмпе’! Ножны шпурляк на Аршаншчыне“! Дзе купіць?

Слонім — Старт (Ворша). Прадмова

Грошы і Ворша. Архівы пра грошы ў аршанскім ножным шпурляку