Старт (Ворша) — Дынама-ІІ (Менск) — 1:4
Вы хочаце гэта камэнтаваць? Мы ня надта. Не ўважаем справядлівым, што ў І лізе гуляюць другія каманды заможных клюбаў вышкі, але гэтак губляць твар. Лік, які ня хочацца разумець. Расстрэл ад „чэкістых”. 1:4. Адзіны раз аршанцы агадалі браму толькі ў дададзены час, калі ўжо было адставаньне ў чатыры мячы.
СТАРТ: Валадзькоў, Тарбякоў,
Бабчанок, Беразун, Ціхаміраў (Пашкевіч, 52), Александровіч, Стаін (Страбцоў, 68), Кулеш (Касьцюковіч, 52), Кудзінаў (Жалезьнікаў, 52), Шалычаў (Дамброўскі, 85), Бардукоў.ЛІЧБЫ
Апошняю хатняю гульнёю без прапушчаных галоў у аршанцаў была сустрэча супраць „Слоніму” (3:0), якая прайшла 18 траўня 2025 году. Год, тры месяцы і тыдзень таму!
Лік 1:4 упершыню сустрэўся ў гісторыі двубояў стартаўцаў і другой каманды дынамаўцаў.
Глеб Жалезьнікаў згуляў за клюб у 163-і раз і параўнаўся са знакамітым абаронцам мінуўшчыны Валерам Шакулем. Цяпер яны дзеляць 13-е месца ў пераліку за ўсю гісторыю.
Мікіта Бабчанок правёў 102-ю сустрэчу за „Старт” і апярэдзіў у ліку гульняў Леаніда Русецкага. Бабчанок выйшаў на 28-е месца за ўсю гісторыю.

Commenti
Posta un commento