Старт (Ворша) – Гомель-ІІ – 2:1

Заслужаная перамога перад собскай публікай, набраныя чарговыя тры бодкі. І гэта пасьля таго, як з лістападу не маглі перамагчы дома. А тут адразу двойчы запар.


Аршанцы гулялі лепей, мацней, вынаходлівей за супараў і дамагліся свайго. Згуляла замена – акурат Вехцеў і Ціхаміраў, якія выйшлі на поле, зрабілі пераможны гол. Ну а аўтарам першага стаў Пашкевіч, які падрыхтаваў арыгінальнае сьвяткаваньне.




СТАРТ: Валадзькоў, Быкаў, Тарбякоў, Бабчанок (Страбцоў, 90+2), Александровіч (Беразун, 78), Стаін, Пашкевіч (Вехцеў, 63), Кудзінаў (Ціхаміраў, 63), Жалезьнікаў (к), Шалычаў, Бардукоў.






ЛІЧБЫ

Аршанцы чацьверты раз запар перагулялі „Гомель-ІІ“.

Пасьля працяглай сэрыі безь перамог дома, блакітна-чорныя здабылі другую запар.

Максім Пашкевіч загнаў гол у 4-й сустрэчы запар (3 першынство+1 кубак)

Іван Беразун правёў 136-ы паядынак за „Старт“. Ён апярэдзіў Дзьмітрыя Рыбакова і выйшаў на аднаасобнае 19-е месца ў пераліку старажылаў клюбу за ўсю гісторыю.

Гол Дзьмітрыя Ціхамірава ў другой палове сустрэчы стаў юбілейным, 700-м для нашага клюбу за ўвесь час выступаў у Д2 першынства Беларусі.

Commenti

Post popolari in questo blog

Кніга „На ‚Старт’ і ў ‚Тэмпе’! Ножны шпурляк на Аршаншчыне“! Дзе купіць?

Грошы і Ворша. Архівы пра грошы ў аршанскім ножным шпурляку

У выканкаме думаюць, як збаёдаць каманду