Старт (Ворша) — Гомель-ІІ. Прадмова

ПЕРАД СУСТРЭЧАЙ

Паўнавартасна сказаць, што аршанцы скончылі першае кола пакуль нельга, у адрозьненьне ад бальшыні іншых камандаў. Але пра „Гомель-ІІ“ такога таксама ня скажаш, бо перад ім таксама „запазычыўся“ другі склад менскага „Дынама“. Пакуль аршанцы ў тузіне, маючы 18 пунктаў, гамельчукі з 16 пунктамі на 14-м месцы.


Дублёравы склад „Гомлю“, як чакалася, нестабільны, чаргуе посьпехі і няўдачы. Зь імі дапаможа тактычная дакладнасьць. Верым, што наш трэнэрскі штаб як мае быць падрыхтуецца да прыёму гасьцей.



ІМГНЕНЬНЕ ГІСТОРЫІ

6 жніўня 65 гадоў таму, у 1961-м, першая каманда ЗШМ прагуляла 0:2 у першынстве Воршы „Станкабудаўніку“. Шпурляры заводу „Чырвоны барацьбіт“, заваяваўшы гэтую перамогу, набралі каштоўныя 2 пункты, якія неўзабаве дапамаглі ім стаць першымі ў месьце.

вымпэл прадпрыемства „Чырвоны барацьбіт“

55 гадоў таму, 6 жніўня 1971 году адбыўся першы чвэрцьфінальны паядынак паміж аршанскім „Стартам“ і рэчыцкім „Будаўніком“. Сустрэча на стадыёне ПДО ў Рэчыцы завяршылася перамогай аршанцаў 2:0. У абодвух выпадках браму рэчычанаў агадаў Леанід Барэйша, на 35-й 62-й хвілінах. Наша каманда гуляла ў такім складзе: Рублеўскі — Шакуля, Пузікаў, Іваноў, Дунец, Доўгі, Шумскі, Гурчанкоў, Сусман, Жаўно, Барэйша.

Як часта гэта здаралася ў савецкую пару, адну каманду маглі называць цалкам па-рознаму ў прэсе і афіцыйных паперах. Гэтак было і з рэчычанамі. Згодна з пратаколам, „Будаўнік“, ґазэты ж называлі „Спадарожнікам“.


35 гадоў таму, 6 жніўня 1991 году наша каманда пад назваю „Лягмаш“ у першынстве Воршы згуляла ўнічыю з „Тэкстыльнікам“ 2:2. Галы загналы Ўладзімер Правалінскі і Віктар Шамбоўскі.

у тым годзе блакітна-чорныя сталі чэмпіёнамі Воршы

20 гадоў таму, 6 жніўня 2006 году наш клюб пад назвай „Ворша-Белаўтасэрвіс“ прагуляў у Шклове мясцоваму „Спартаку“ 2:3. Пасьля дакладных стрэлаў Уладзіслава Вушынскага на 5-й і Яўгена Кулёнка на 54-й аршанцы вялі 2:0, але за апошні тузін хвілінаў прапусьцілі ад шклаўчанаў тройчы і прагулялі.

склад аршанцаў на першынство. Кулёнка яшчэ няма ў заяўцы. У складзе Васіль Дзятлаў, які сёньня памочнік галоўнага трэнэра „Старту“

ЯК БЫЛО?

З другой камандай „Гомлю“ ў аршанцаў спорыцца добра. У першым коле перамогу прынёс трапны стрэл Максіма Пашкевіча ўжо на 90-й хвіліне. Падрахунак процістаяньня „Старт“ — „Гомель-ІІ“*: 7 сустрэчаў, +5=1-1, 18-9


2004 Старт — Гомель-СДзЮШАР* — 4:2

2004 Гомель-СДзЮШАР — Старт — 1:4

2010 Гомель-ІІ — Старт — 0:2

2010 Старт — Гомель-ІІ — 1:1

2025 Гомель-ІІ — Старт — 2:5

2025 Старт — Гомель-ІІ — 1:3

2026 Гомель-ІІ — Старт — 0:1


*у спадужніка пазначаная назва на момант гульні


ШТО? ДЗЕ? КАЛІ?

Сустрэча адбудзецца ў чацьвер, 6 жніўня. А 18-й пачатак на аршанскім цэнтральным стадыёне.

Commenti

Post popolari in questo blog

Кніга „На ‚Старт’ і ў ‚Тэмпе’! Ножны шпурляк на Аршаншчыне“! Дзе купіць?

Грошы і Ворша. Архівы пра грошы ў аршанскім ножным шпурляку

У выканкаме думаюць, як збаёдаць каманду