Старт (Ворша) — БАТЭ-ІІ (Барысаў). Прадмова

ПЕРАД СУСТРЭЧАЙ

Гульцы нашай каманды надта ўжо траваедныя, зачаста задаволеныя нічыёй. Цяпер супар з апошняга месца, можа пара набраць тры пункты?! На гэта спадзяемся. У папярэднім туры, аднак, барысаўскі калектыў нечакана на сваім полі перагуляў пінскую „Хвалю” 5:3 і параўнаўся бодкамі з „Асіповічамі”. Зьняцэніць БАТЭ-ІІ нельга. Цікава атрымваецца, Мальцы сёлета сустрэнуцца і з другой, і зь першай камандамі барысаўчанаў. Але ня запар, а зь перапынкам.


У першым коле блакітна-чорныя перамаглі жоўта-сініх у гасьцях 2:1, героем сустрэчы стаў Іван Агееў. Спачатку ён агадаў браму трактарыстаў сам, а затым аддаў голавую перадачу. Шкада, што неўзабаве аршанец траўмаваўся і на доўгі час выбыў з гульні.


ІМГНЕНЬНЕ ГІСТОРЫІ

21 жніўня 2011 году, 15 гадоў таму ў сустрэчы першынства Беларусі стартаўцы на сваім полі перамаглі менскі „Партызан-ІІ” 1:0. Пераможны гол правёў на 43-й хвіліне абаронца Ігар Шляхціч.


ЯК БЫЛО?

Лічбы процістаяньня „Старту“ і БАТЭ-ІІ: 5 сустрэчаў, +1=1-3, 5-18

2024 Старт — БАТЭ-ІІ — 1:1

2024 БАТЭ-ІІ — Старт — 4:0

2025 БАТЭ-ІІ — Старт — 7:2

2025 Старт — БАТЭ-ІІ — 0:5

2026 БАТЭ-ІІ — Старт — 1:2


ШТО? ДЗЕ? КАЛІ?

Ізноў згуляем не на выходных, а ў будні. Як часта было ўжо сёлета. Сустрэча аршанцаў з барысаўчанамі адбудзецца ў пятніцу, 21 жніўня. Пачатак а 17:30 на Мястовым стадыёне Воршы.

Commenti

Post popolari in questo blog

Кніга „На ‚Старт’ і ў ‚Тэмпе’! Ножны шпурляк на Аршаншчыне“! Дзе купіць?

Грошы і Ворша. Архівы пра грошы ў аршанскім ножным шпурляку

У выканкаме думаюць, як збаёдаць каманду