55 гадоў таму аршанскі „Старт“ дэбютаваў у „Кубку мільёнаў“

11 верасьня 1971 году, 55 гадоў таму аршанскі „Старт“ дэбютаваў у „Кубку мільёнаў“. Гэтак называўся Кубак СССР сярод калектываў фізкультуры, іншымі словамі — аматарскіх камандаў.



Ужо ў першым коне, у 1/16 фіналу аршанцаў чакала „Дынама“ зь Ленінґраду — знакамітая расейская каманда, якая раней выступала ў Вышняй лізе Саюзу. „Калектывам фізкультуры“ дынамаўцаў можна было назваць зь вялікай нацяжкай. Дружына выступала ў І саюзнай лізе!

Склад „Старту“: Дробышаў — Шакуля, Пузікаў, Давыдзька, Дунец, Гурчанкоў, Шумскі (Старавойтаў), Доўгі, Сусман, Галубовіч, Барэйша.

📖 Аршанцы неспадзявана для ўсіх перагулялі знаных гасьцей! Той паядынак сярод найлепшых для стартаўцаў за ўсю гісторыю. Пра яго мы маем асобны артыкул.

Commenti

Post popolari in questo blog

Кніга „На ‚Старт’ і ў ‚Тэмпе’! Ножны шпурляк на Аршаншчыне“! Дзе купіць?

Слонім — Старт (Ворша). Прадмова

Грошы і Ворша. Архівы пра грошы ў аршанскім ножным шпурляку