Старт (Ворша) — Ніва (Доўбізна). Прадмова
ПЕРАД СУСТРЭЧАЙ
Выбіраем Джэфры Лябоўскага на афішу, бо гэтая пэўная расслабленасьць Чувака можа дапамагчы камандзе ня браць да галавы цяперашнія сэрыі і асабліва кепскую гульню дома.
„Ніва“ змагаецца за першы ў гісторыі маладога клюбу выхад у Вышнюю лігу. „Старт“ змагаецца за тое, каб ня вылецець. Захаваць у такой гульні браму „чыстай“ выглядае нерэальнай задачай. Маларэальным выглядае й шанец набраць у гульні прынамсі адну бодку.
Цешыць тое, што ў гэтай гульні ў аршанцаў мае быць меней цяжкасьцяў са складам. Адылі гэта малое суцяшэньне — выбар у Дзьмітрыя Суздальцава ня цешыць шырынёю. А маем толькі 5 бодак перавагі над зонай вылету. Прывід ІІ лігі застаецца па-над намі.
БАЧЫНА ЛЕТАПІСУ
5 гадоў таму 3 кастрычніка 2021 году стартаўцы прагулялі на ўмоўна гасьцявым полі ў Менску койданаўскаму „Арсэналу“ 2:3. Галы ў аршанцаў загналі Глеб Жалезьнікаў і Мікалай Зянько. Нашай дружыне моцна перашкодзіла выдаленьне Ґаджымурата Абдулаева ў другой палове.
ЯК БЫЛО?
Мальцы дасюль не перамагалі гасьцей. Падрахунак сустрэчаў „Старт“ (Ворша) — „Ніва“ (Доўбізна): 7 сустрэчаў, +0=3-4, 9-17
2023 Старт — Ніва — 1:1
2023 Ніва — Старт — 3:1
2024 Старт — Ніва — 3:5
2024 Ніва — Старт — 1:1
2025 Ніва — Старт — 2:1
2025 Старт — Ніва — 1:4
2026 Ніва — Старт — 1:1
ШТО? ДЗЕ? КАЛІ?
Сустрэча адбудзецца ў Воршы 3 кастрычніка, у суботу. А 13-й стартавы сьвісток.

Commenti
Posta un commento