Мінск-ІІ — Старт (Ворша) — 1:5
Пераканаўчая помста за буйную паразу ў першым коле. Разграмілі менчукоў з той жа розьніцай!
Лік адкрылі гаспадары на 24-й, але ўжо на 29-й стараньнямі Александровіча лік быў роўны.
Хэт-трык Ціхамірава (75, 86, 90+2) і гол Бардукова (85) падкрэсьлілі перавагу аршанцаў. Чатыры галы за 15 апошніх хвілін!
Перад сэзонам нашы звычайна не гавораць усёй праўда, адзначаючы, што задач перад клюбам няма. Такія заявы разам са станам скарбніцы клюбу сьведчыць пра тое, што мы будзем у завыжыванцы. Пасьля сёньняшняй перамогі задача застацца ў І лізе амаль выкананая.
Таксама адзначым, што галы заганялі ўжо тады, калі на полі не было Глеба Жалезьнікава. Звычайна якраз капітан выступае маторам атакі, ну або Александровіч. Гэтым разам абышліся без капітана. Цяжка траўмаваны ўлетку нападнік Максім Пашкевіч вярнуўся ў заяўку, але правёў цэлы паядынак у запасе. Магчыма, блізкая прысутнасьць канкурэнта, яшчэ не гатовага паўнавартасна вярнуцца на поле, дапамагла Ціхаміраву быць больш вострым наперадзе і загнаць ажно тройчы.
СТАРТ: Валадзькоў, Тарбякоў, Бабчанок (Камароў, 90+1), Беразун, Ціхаміраў, Александровіч (Страбцоў, 87), Стаін (Рудзянок, 90+1), Касьцюковіч (Дамброўскі, 90+1), Жалезьнікаў (Кудзінаў, 67), Шалычаў, Бардукоў.

Commenti
Posta un commento